Мемарыялізацыя ўдзельнікаў падпольнага i партызанскага руху ў назвах вуліц Мінска
І. І. Сацукевіч (Мінск)
3 моманту вызвалення Мінска прайшло 70 год, але дагэтуль працягваецца ўшанаванне памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Важнае месца тут займае найменаванне гарадскіх вуліц у гонар вайскоўцаў Чырвонай Арміі, партизан і падполыпчыкаў. У дадзеным артикуле разглядаецца праблема ўвекавечвання памяці падполынчыкаў і партызан у назвах вуліц Мінска.
Тэты працэс шмат у чым адлюстроўваў адносіны ўлады да падпольнага і партызанскага руху. Толькі што скончылася вайна, калі з’явіліся першыя прапановы аб увекавечванні яе герояў. Так, 31 мая 1945 г. Выканкам Сталінскага раёна г. Мінска вырашыў перайменаваць вуліцу Гарбарную у вуліцу «Маршала СССР Ракасоўскага», а вуліцу Пуліхаву (не Пуліхава!) – у «Маршала СССР Чарняхоўскага» (заўважым, што загінуўшы генерал маршалам не быў). 1 чэрвеня з Варашылаўскага раёна таксама прыйшоў спіс вуліц, якія можна было б перайменаваць. Відавочна, што ініцыятыва ў гэтым пытанні належала Мінгарсавету.
Захаваўся праект перайменавання вуліц Мінска у сувязі з першай гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Планавалася перайменаваць 7 вуліц: Савецкую – у Сталіна, Правіянцкую – Жукава, Чэрвеньскі тракт – Ракасоўскага, Танкавую – Гастэлы, Магілёўскую – Заслонава. На тэты раз прапанавалася надаць вуліцы Гарбарнай імя Даватара, а імя Чарняхоўскага – Лагойскаму тракту[5, арк. 25 – 29]. Заўважым, што ад удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху ў гэтым спісе прысутнічаў толькі Заслонаў. Але гэты праект так і не быў рэалізаваны. Чаму? Можна толькі меркаваць, што ініцыятыва мясцовых Саветаў значна апярэдзіла выпрацоўку агульнай пазіцыі па гэтым пытанні партыйнага кіраўніцтва БССР.
Рэальны старт кампаніі па найменаванні вуліц Мінска у гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны быў дадзены у пачатку 1947 г., калі новыя вуліцы мікрараёна прыватнай забудовы каля вуліцы Валгаградскай атрымалі імёны Гастэлы, Даватара, Панфілава, Чарняхоўскага, Ватуціна, Матросава [10, арк. 51]. Знайшлося сярод іх і месца для партызанаў. Так, адна з вуліц была названа ў гонар Зоі Касмадземьянскай, а другая – Канстанціна Заслонава. Заўважым, што прыжыццёвага ўшанавання, якое планавалася раней, не адбылося.
У наступным 1948 г. новая вуліца каля Аўтазавода стала праспектам Чырвоных партызан [ц, арк. 39]. Чаму для гэтага была выбрана менавіта такая назва і месца, становіцца ясна, калі адкрыць карту Мінска. Пачынаецца праспект Чырвоных партызан (сёння – вуліца Цэнтральная) ад Магілёўскай ша-шы, па якой у Мінск 16 ліпеня 1944 г. увайшлі для ўдзелу ў парадзе беларускія партызаны. У Мінску ўжо існавала вуліца Партызанская, названая яшчэ ў 1920-я гады у гонар Козыраўскіх партызан, якія выступалі супраць немецкіх акупантаў у 1918 г. Таму з’явіўся менавіта праспект Чырвоных партызан. Хоць лічыць гэтую назву ўдалай нельга, бо яна правакуе на ідэалагічна няправільныя меркаванні.
У 1949 г. адна з вуліц Трактаразаводскага пасёлка была названа ў гонар члена падпольнай трупы «Маладая гвардыя» Алега Кашавога, пра якога ў тыя гады ведаў увесь СССР. У наступным годзе была ўшанавана памяць аднаго з першых партызан Герояў Савецкага Саюза Ціхана Бумажкова [12, арк. 162]. Далей амаль 10 год ніякіх новых найменаванняў у гонар удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху не было. Калі не лічыць адну маленькую вулачку на ўскраіне Мінска, названую ў 1957 г. у гонар легендарнага дзеда Талаша.
Часы хрушчоўскай «адлігі» прынеслі змены і ў гарадскую тапаніміку. Так, у 1959 г. пачалася мемарыялізацыя ўдзельнікаў Мінскага антыфашысцкага падполля, існаванне і дзейнасць якога былі афіцыйна прызнаны рашэннем Бюро ЦК КПБ [1, с. 168]. Ужо ў наступным 1960 г. гэта знайшло адлюстраванне на вулічных шыльдах Мінска: рашэннем Мінскага гарадскога савета вуліца Іпадромная была перайменавана ў гонар аднаго з актыўных дзеячаў Мінскага падполля Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі [9, арк. 515]. На доме, дзе знаходзіўся штаб падпольнай арганізацыі «Андруша», стваральнікам якой з’яўляўся Кедышка (вуліца Магілёўская, 68), была ўсталявана мемарыяльная дошка. Цікава, але рашэнне аб ушанаванні памяці Кедышкі было прынята разам з перайменаваннем вуліцы Зялёнае кола ў гонар Веры Харужай – аднаго з арганізатараў партыйнага падполля ў Віцебску. У гэтым можна ўбачыць асцярожнасць, з якой падыходзілі партыйныя ўлады да прызнання Мінскага падполля. Разам з тым зноў пачалі называць вуліцы ў гонар партызан: у 1961 г. невялікая вулачка ў былой вёсцы Вілкаўшчына атрымала імя Марата Казея.
Прызнанне мінскага падполля адбылося і заставалася толькі чакаць зручнага моманту для ўключэння «падпольнага» пытання ў тэматыку Вялікай Айчыннай вайны. I такі момант наступіў у 1964 г., калі адбылося шырокае святкаванне 20-годдзя вызвалення Беларусі. 11 чэрвеня 1964 г. Мінгарсавет прыняў рашэнне № 172, згодна з якім «у мэтах увекавечання памяці актыўных удзельнікаў партыйнага падполля г. Мінска, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», 9 вуліц горада былі перайменаваныя ў гонар мінскіх падполыпчыкаў [7, арк. 194]. Так, імя рэдактара падпольнай «Звязды» Уладзіміра Амельянюка было нададзена новай вуліцы ў Заводскім раёне горада, у гонар Захара Галы перайменавалі Цнянскі завулак, Івана Кабушкіна – вуліцу Маладзёжны пасёлак, Ісая Казінца – Паўднёвую, Яўгена Клумава – Клубную, Дзмітрыя Караткевіча – вуліцу Аэрапорт, Георгія Сямёнава – Германаўскую, Канстанціна Хмялеўскага – Пак-гаўзную, а 9-му Чыгуначнаму завулку надалі імя Вікенція Шацько. Да ўсіх прапанаваных назваў дадаваліся падрабязныя біяграфічныя даведкі, падпісаныя намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ па партархіву С. Пачаніным [7, арк.195]. Заўважым, што амаль усе гэтыя вуліцы з’яўляліся другараднымі, нібыта для тых, хто прымаў рашэнне аб перайменаванні, быў больш важны менавіта факт перайменавання, а тое, што назвы вуліц вельмі рэдка будуць трапляць у эпіцэнтр гарадскога жыцця, зусім іх не хвалявала.
Другая палова 1960-х – 1970-я гг. не сталі «застойнымі» у справе мемарыялізацыі памяці беларускіх партызан і падпольшчыкаў: шмат называлі новых вуліц і пераймяноўвалі старыя, прычым вялікія. Можна меркаваць, што тэта было звязана з заняццем пасады кіраўніка ЦК КПБ Пятром Машэравым. Так, у 1967 г. дзве вуліцы былі перайменаваны ў гонар арганізатараў партызанскага руху. Даўгабродская стала насіць імя Васіля Казлова, а Каменная – Васіля Варанянскага. У наступным 1968 г. другая па важнасці траса – Мінска-Магілёўская шаша – была перайменавана ў Партызанскі праспект [13, арк. 66].
Наступнае ўшанаванне памяці пра Мінскае падполле адбылося ў 1969 г. на 25-гадовы юбілей вызвалення Беларусі. Адна з новых вуліц мікрараёна «Ракаўская шаша» была названа ў гонар члена Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Васіля Жудро [2, с. 218 – 219]. У 1971 г. яшчэ дзве новыя і, заўважым, важныя для горада вуліцы былі названы ў гонар кіраўнікоў Мінскага падполля. Так, адна з іх атрымала імя сакратара Кастрычніцкага падпольнага райкама КП(б)Б Мінска Мікалая Каржанеўскага, а другая – сакратара Чыгуначнага райкама Івана Матусевіча [8, арк. 35].
На чарговы юбілей, у 1974 г., адбываецца перайменаванне невялікай вуліцы Вузаўскай, дзе размяшчаліся інтэрнаты Педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у гонар кіраўніка падпольнай камсамольска-маладзёжнай трупы Кастрычніцкага раёна Мінска Анатоля Ляўкова [6, арк. 234]. А новыя вуліцы атрымалі імёны вядомых удзельнікаў партызанскага руху Бельскага і Каржа.
Неаднаразова ўшаноўвалася памяць пра мінскіх падпольшчыкаў у 1977 г. Так, 24 лютага прымаецца рашэнне Мінгарсавета аб наданні новай вуліцы імя арганізатара падпольнай трупы «Дзядзі Васі» Мікалая Дразда, загінуўшага разам з сям’ёй ў Трасцянецкім лагеры [3, с. 163–164]. У сувязі з 60-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі 4 лістапада 1977 г. яшчэ дзве новыя вуліцы атрымалі імёны мінскіх падпольшчыкаў У мікрараёне «Захад» знайшлося месца аднаму з арганізатараў Мінскага падполля Лявонцію Адзінцову, а ў мікрараёне «Ангарская» – сакратару Сталінскага падпольнага камітэта партыі Назару Герасіменку.
У 1980 г. пасля трагічнай смерці Машэрава ў ягоны гонар была перайменавана Паркавая магістраль (сучасны праспект Пераможцаў). У 1985 г. (40 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) рашэннем Мінгарсавета № 184 ад 3 ліпеня ў гонар удзельнікаў падполля былі названы дзве новыя вуліцы ў мікрараёне «Уручча»: увекавечана імя члена Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Вячаслава Нікіфарава і сакратара Варашылаўскага падпольнага райкама Мікалая Шугаева. У гэтым жа годзе ў склад Мінска была ўключана веска Лошыца-1, галоўную вуліцу якой назвалі ў гонар падполынчыц сясцёр Чыжэўскіх, загінуўшых на ёй. А адна з новых вуліц мікрараёна Захад была названа ў гонар аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Віцебшчыне Уладзіміра Лабанка.
У далейшым справа мемарыялізацыі Мінскага падполля ў назвах вуліц спынілася на 13 год. Толькі ў 1998 г. гарадскія ўлады вырашылі ўвекавечыць імя аднаго са стваральнікаў падполля, сакратара Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Івана Кавалёва. Доўгія дзесяцігоддзі лічылася, што Кавалёў з’яўляўся здраднікам, ягонае імя не ўзгадвалася ў літаратуры, і толькі ў 1990 г. усе абвінавачанні знялі, і гэтаму чалавеку было вернута добрае імя [4, с. 20–21]. На жаль, але кіраўніку Мінскага падполля знайшлася вуліца толькі ў былой вёсцы Сухарава (раней – Цэнтральная), далучанай да Мінска ў 1997 г. Там жа з’явілася вуліца імя аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці Рамана Мачульскага.
Апошнім з кіраўнікоў падпольных раённых камітэтаў КП(б)Б, хто быў ушанаваны ў назвах мінскіх вуліц, з’яўляўся Міхаіл Гебелеў – сакратар Тэль-манаўскага райкама, размешчанага ў гета. Калі прызнанне савецкімі ўладамі Мінскага падполля ў пасляваенны час хоць не адразу, але адбылося, то факт існавання арганізаванай барацьбы ў гета замоўчваўся. I толькі ў 1990-я гг. нам адкрылася жахлівая праўда пра лёс Мінскага гета. Таму цалкам справядліва выглядае перайменаванне рашэннем Мінгарсавета № 176 ад 16 чэрвеня 2005 г. Мэблевага завулка (на тэрыторыі былога гета) у вуліцу Міхаіла Гебелева. У 2010 г. у назве новай мінскай вуліцы была ўшанавана памяць камандзіра 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады Віктара Лівенцава.
Можна зрабіць выснову, што мемарыялізацыя імёнаў партызан і падпольшчыкаў у назвах гарадскіх вуліц з’яўлялася ў 1960–1985 гг. адлюстраваннем ідэалогіі і палітыкі савецкіх і партыйных органаў улады. Калі ў першай палове 1960-х гэтая палітыка была асцярожнай і шмат у чым фармальнай, то пасля – больш рашучай. Амаль усе найменаванні ў савецкі час у гонар падполынчыкаў і партызан былі прывязаны да юбілейных дат, але былі бессістэмнымі. У апошнія 20 год былі зроблены спробы выправіць некаторыя хібы ў пытанні ўвекавечання памяці ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху.
Крыніцы і літаратура
1. Бараноўскі, Я. Мінскае патрыятычнае падполле / Я. Бараноўскі, I. Ігнаценка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мінск, 1999. – Т. 5.
2. Их именами названы..: энцикл. справ. – Минск, 1987.
3. Минск: энцикл. справ. – Минск, 1983.
4. Мінскае антыфашысцкае падполле. – Мінск, 1995.
5. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (далей – ДАМБ). – Ф. 6. – Bon. 4. – Спр. 149. – Арк. 25–29. Переписка о благоустройстве Минска.
6. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 1106. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
7. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 325. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
8. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 897. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
9. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 93. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
10. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 91. – Арк. 51. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
11. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 186. – Арк. 39. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
12. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 282. – Арк. 162. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
13. ДАМБ. Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 590. – Арк. 66. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК