Дзейнасць першага беларускага драматычнага тэатра ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У шматвяковай гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва асаблівае месца займае перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі болыпасць творчых калектываў рэспублікі вымушаны былі прыпыніць сваю дзейнасць, і толькі вядучыя нацыянальныя тэатры (БДТ-1 і БДТ-2) прадоўжылі працу ў новых акалічнасцях ваеннага часу. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў разнастайных калектыўных і манаграфічных навуковых працах беларускіх даследчыкаў. Але разам з тым і да сённяшняга часу адкрываюцца новыя факты і з’явы з гісторыі таго перыяду жыцця і дзейнасці многіх выдатных майстроў славутай купалаўскай сцэны. Пра некаторыя з іх і пойдзе размова ў гэтым артыкуле.

У чэрвені 1941 г. Першы беларускі драматычны тэатр у поўным складзе выехаў на традыцыйныя летнія гастролі, якія акцёры і ўсе іншыя супрацоўнікі калектыву заўсёды чакалі з вялікімі надзеямі на новыя ўражанні, новыя цікавыя сустрэчы. Гастрольны маршрут БДТ-1 пралягаў у славутую і легендарную Адэсу. Гэта быў не першы выезд творчага калектыву ў паўднёвы горад вялікай краіны. Адэскія аматары сцэнічнага мастацтва добра ведалі беларускіх акцёраў, высока цанілі іх унікальнае майстэрства.

Раніцай у нядзелю 22 чэрвеня ігралі шэфскі спектакль «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы для ваенных маракоў. Прымалі тэты камедыйна-сатырычны спектакль вельмі добра, у глядзельнай зале была цёплая і ўзрушаная атмасфера. Акцёры працавалі з асаблівым імпэтам і тэмпераментам, а гледачы тэта прыязна ўспрымалі. Адным словам, панавала поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемадзеянне артыстаў і гледачоў, і тэта стварала асаблівую атмасферу – прыўзнятую, святочную, па-сапраўднаму тэатральную.

Вось як прыгадваў тэты момант мастацкі кіраўнік тэатра таго часу Л. Рахленка ў 1981 г.: «Спектакль пачаўся за 15 мінут да 12. Поўная зала. Я стаю за кулісамі і чакаю свайго выхаду на сцэну. Раптам да мяне падыходзіць устры-вожаны загадчык цэха і гаворыць, што толькі што па радыё выступіў Молатаў з паведамленнем аб вераломным нападзе Германіі на нашу краіну. Я і хто стаяў побачне паверылі. А тут як раз мой выхад. Толькі я сказаў: «Хвілінкі часу няма, каб адпачыць», – як расчыніліся ўсе дзверы глядзельнай залы і з’явіліся салдаты. Хтосьці з ваенных выйшаў на сцэну і сказаў, каб усе людзі тэрмінова пакінулі тэатр. Імгненна апусцела зала. Толькі мы, збянтэжаныя, засталіся на сцэне. I раптам да нашага ўсведамлення дайшло – вайна!..»

Вечарам 22 чэрвеня БДТ-1 паказаў спектакль «Партызаны» паводле К. Крапівы. Па просьбе Адэскага абкама партыі тэты спектакль беларускія акцёры ігралі кожны вечар. Ён вельмі пасаваў да часу. Прымалі яго, як ніколі! Падчас паветранай трывогі ўсе хаваліся ў падвале. Пасля адбою – ізноў вярталіся: глядач у залу, акцёры – на сцэну. Так калектыў працаваў да 30 чэрвеня, а потым публічныя выступленні былі забаронены – да горада набліжаўся фронт.

3 вялікімі цяжкасцямі і перашкодамі БДТ-1 пераехаў з Адэсы ў Маскву, потым ў Новасібірск. Але і тут доўга не затрымаліся і апынуліся ў Томску.

Тут мясцовыя ўлады стварылі пэўныя ўмовы ў адпаведнасці з магчымасцямі жорсткага ваеннага часу, размеркавалі артыстаў па кватэрах, а самае галоўнае, прадаставілі памяшканне мясцовага тэатра з усім абсталяваннем, дэкарацыямі і касцюмамі. Сюды ў Томск прыехаў таксама Е. Міровіч, якога залічылі ў склад тэатра і ён адразу актыўна ўключыўся ў творчы працэс.

Пачалася напружаная падрыхтоўчая работа да адкрыцця тэатральнага сезона. Усе спектаклі, акрамя «Партызанаў» і «Пагібелі воўка», тэрмінова перакладалі з беларускай на рускую мову, артысты нанова вучылі свае ролі. Рэпетыцыі, прыстасаванне новых дэкарацый і касцюмаў праводзілася літаральна ўсе 24 гадзіны ў суткі. Адным словам, працавалі вельмі напружана, як таго патрабавалі акалічнасці ваеннага часу. I абяцанне, якое кіраўніцтва тэатра дало мясцовым партыйным уладам, адкрыць тэатральны сезон ужо 1 верасня 1941 г., было выканана.

Вечарам таго першага вераснёўскага дня свой першы ваенны сезон у далёкім сібірскім Томску БДТ-1 адкрыў сваім «фірменным» патрыятычным спектаклем «Партызаны». Глядзельная зала была перапоўнена. Пастаноўку вельмі прыхільна сустрэла мясцовая публіка, цёпламу прыёму не перашкодзіла пэўная моўная праблема – тэты спектакль акцёры ігралі на роднай беларускай мове. Кантакт паміж тэатрам і гледачом быў устаноўлены адразу на пачуццёвым і эмацыянальным узроўні. Томскія гледачы адчулі еднасць пачуццяў і памкненняў з беларускімі майстрамі сцэны. Адным словам, таленавітае сцэнічнае мастацтва знайшло самы жывы водгук у глядзельнай зале мясцовага тэатра.

Адначасова беларускія рэжысёры і акцёры напружана працавалі над аднаўленнем бягучага рэпертуару. На афішы БДТ-1 з’явіліся спектаклі «Скупы» Ж.-Б. Мальера, «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Фландрыя» В. Сарду, «Машачка» А. Афінагенава, «Апошнія» М. Горкага, якія мелі вялікі поспех у сібірскіх гледачоў.

Мастацкі кіраўнік тэатра Л. Рахленка добра разумеў, што ў надзвычайных умовах ваеннага часу ад тэатральных творцаў чакаюць адпаведных пастановак патрыятычнага кірунку. Тэатр павінен быў уносіць свой уласны творчы ўклад у агульную справу цяжкай барацьбы з ворагам. Бясспрэчна, ва ўмовах ваеннага часу савецкае мастацтва было вымушана выконваць адкрыта агітацыйную функцыю з актуальным патрыятычным заклікам «Усё для фронта, усё для перамогі!».

Першая прэм’ера ў Томску адбылася 12 верасня 1941 г. паводле папулярнай п’есы К. Сіманава «Хлопец з нашага горада» ў рэжысуры К. Саннікава і сцэнаграфіі I. Ушакова. Работу над гэтым спектаклем тэатр пачынаў яшчэ вясной у Мінску, а выпускаць прэм’еру ўжо давялося ў далёкім сібірскім горадзе ў акалічнасцях ваеннага часу. Таму для болыпай злабадзённасці гучання сцэнічнага відовішча рэжысёр К. Саннікаў замяніў назвы некаторых населенных пунктаў на беларускія, а эпізод бітвы з японцамі ў Халхін-Гола паставіў як пабедны бой з фашыстамі. Зразумела, што такі немудрагелісты рэжысёрскі прыём знаходзіў вельмі жывы водгук у глядзельнай зале. У галоўнай ролі энергічнага маладога чырвонага камандзіра Сяргея Луконіна ўдала выступіў пачынаючы акцёр Б. Кудраўцаў, які адразу стаў любімцам мясцовай публікі, асабліва моладзі.

Неўзабаве з’явіліся першыя п’есы савецкіх драматургаў, прысвечаныя непасрэдным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх – «Крылатае племя» А. Первенцава ў рэжысуры Л. Рахленкі і «Душа Масквы» Л. Нікуліна ў рэжысуры К. Саннікава – у 1942 г. убачылі святло рампы БДТ-1 у Томску.

Аднак трэба заўважыць, што першыя спробы вядучага беларускага тэатра адгукнуцца на актуальныя запатрабаванні часу насілі, калі можна так сказаць, «разведвальны» характар адносна галоўнай заданы, што паўстала ў тэты перыяд перад дзеячамі айчыннага мастацтва, дапамагаць народу пераадольваць цяжкасці ваеннага часу, загартоўваць яго маральны дух.

Майстры савецкага мастацтва (ці дакладней сказаць, пераважная большасць з іх!) у тэты трагічны момант, калі на карту было пастаўлена пытанне аб самім існаванні сацыялістычнай дзяржавы, скіравалі свае творчыя высілкі на пошук сродкаў і прыёмаў праўдзівага ідэйна-эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці, таму што ў гэтай здольнасці закладзена ўнікальная пераўтваральная роля мастацтва ў грамадстве. Трагічная і гераічная рэчаіснасць Вялікай Айчыннай вайны з яе відавочнымі асаблівасцямі ўсенароднага ўдзелу ў барацьбе супраць фашыстаў з усёй вастрынёй і неадкладнасцю патрабавала ад дзеячаў літаратуры і мастацтва менавіта наватарскага падыходу да яе праўдзівага адлюстравання. Тэатру патрэбны былі новыя таленавітыя п’есы для таго, каб ярка і пераканальна раскрыць глыбокі сацыяльны сэнс і высокі маральны патэнцыял гераічнага дзеяння на вайне як вышэйшага праяўлення патрыятычных пачуццяў да сваёй Айчыны.

14 лютага 1942 г. у газеце «Правда» быў надрукаваны перадавы артыкул з красамоўнай назвай «Мастацтва – на службу Чырвонай Арміі», які заклікаў: «Няхай і нашы драматургі зробяць усё, што яны могуць і павінны зрабіць для таго, каб з падмосткаў тэатраў артысты маглі песняй і музыкай, вострай сатырай на ворага і палымянымі патрыятычнымі вобразамі, якія кожны дзень дае наша вялікая вызваленчая барацьба, яшчэ больш натхніць народ на барацьбу за канчатковы разгром фашызму».

Тэта своеасаблівы і недвухсэнсоўны заклік-загад галоўнай партыйнай газеты Савецкага Саюза быў неўзабаве даволі паспяхова выкананы лепшымі айчыннымі драматургамі. Так, з’яўляюцца п’есы «Рускія людзі» К. Сіманава, «Фронт» А. Карнейчука, «Нашэсце» Л. Лявонава, у якіх трагічная рэчаіснасць ваеннага часу была адлюстравана ва ўсёй яе велізарнай складанасці і супярэчнасці. Вядучыя савецкія драматургі зрабілі першыя і досыць удалыя творчыя спробы сродкамі мастацтва адлюстраваць не толькі трагізм становішча чалавека на вайне, але і магутны маральны дух нашага народа, які рабіў святую справу – абараняў сваю Айчыну ад захопнікаў.

Прэм’ера спектакля БДТ-1 «Фронт» адбылася вечарам 5 лістапада 1942 г. Калектыў тэатра вельмі хваляваўся – як глядач прыме расказ пра камандуючага фронтам, чые здольнасці зусім не адпавядаюць канкрэтным патрабаванням ваеннага часу: генерал Іван Горлаў – адзін з цэнтральных герояў «Фронту» – пакуль што безнадзейна прайграе…

Галоўнае, што вылучала рэжысёрскую работу Л. Рахленкі ў спектаклі «Фронт», тэта дакладнае разумение, у імя чаго і для чаго ён стварае сцэнічны твор у канкрэтных абставінах ваеннага часу. Менавіта такі рэжысёрскі падыход дапамог знайсці адзінства формы і зместу ў сцэнічным прачытанні п’есы А. Карнейчука. Спектакль быў выбудаваны з дакладным адчуваннем яго ўнутранай логікі, з выяўленнем дынамікі змагаючыхся сіл, з натуральнай зменай эмацыянальных эпізодаў, з цвёрда вызначанай рытмічнай партытурай. Адкрытая публіцыстычная накіраванасць спектакля абапіралася на трывалую псіхалагічную распрацоўку характара з выкарыстаннем прыёмаў сатырычнага памфлета.

У галоўнай ролі камандуючага фронтам генерала Горлава выступіў У. Уладамірскі – прызнаны майстар вытанчанай сцэнічнай формы. Яго герой быў безнадзейна адсталым ад патрабаванняў часу камандзірам. У багатай акцёрскай палітры пераважалі адкрыта сатырычныя фарбы і адценні.

Ролю маладога і таленавітага генерала Агнёва выконваў Б. Платонаў, які ўжо сфарміраваўся ў магутную і непаўторную творчую індывідуальнасць. Яго адметны і выразны акцёрскі тэмперамент, памножаны на дакладную псі-халагічную распрацаванасць, паглыбляў і ўзбуйняў сцэнічны характар героя. Вобраз вызначаўся ўнутранай дынамікай, быў пазбаўлены штучнай дэкларатыўнасці і хадульнасці.

Натхнёны выдатным вынікам сваёй напружанай працы над спектаклем «Фронт», Л. Рахленка адразу бярэцца за новую пастаноўку паводле п’есы К. Сіманава «Рускія людзі», якая ў свой час была аператыўна надрукавана ў газеце «Правда» 13–16 ліпеня 1942 г. Да гэтай драмы ў той час звярнуліся многія вядучыя тэатры краіны, шэраг пастановак сталі класікай савецкага шматнацыянальнага сцэнічнага мастацтва ў распрацоўцы ваенна-патрыятычнай праблематыкі. Варта падкрэсліць, што сцэнічнае ўвасабленне «Рускіх людзей» калектывам БДТ-1 таксама ўвайшло ў гісторыю айчыннага тэатра як прыклад таленавітай і актуальнай пастаноўкі на тэму Вялікай Айчыннай вайны.

Прэм’ера адбылася ў Томску 24 красавіка 1943 г. і выклікала вялікую цікавасць гледачоў. Беларускі рэжысёр прачытаў сіманаўскую драму дастаткова проста, без усялякіх мудрагелістых пастановачных эфектаў з поўным даверам да драматургічнага матэрыялу. Яму ўдалося дасягнуць арганічнага з’яднання двух планаў: высокай патэтыкі і глыбокай жыццёвай верагоднасці. У дэкарацыях мастака 3. Сірвінта рэальнасць абстаноўкі злучалася з пэўнай героіка-рамантычнай стылістыкай (на велізарным палотнішчы насустрач чорным хмарам былі накіраваны тры армейскія штыкі з чырвонымі знамёнамі), а ў ігры акцёраў побытавая і псіхалагічная дакладнасць – з мастацкім абагульненнем.

Спектакль «Рускія людзі» на сцэне БДТ-1 дасягаў сваёй галоўнай мэты, дзеля чаго быў пастаўлены вясной 1943 г.: сэрцы гледачоў перапаўняліся пачуццямі патрыятычнага гонару за сваю краіну. Адначасова пастаноўка нараджала і пачуцці нянавісці да ворагаў, якія прынеслі незлічоныя беды і пакуты нашаму міралюбіваму народу. Спектакль беларускіх майстроў сцэны ўсім сваім ладам выяўляў патрыятычную ідэю, абуджаў у глядзельнай зале самыя лепшыя пачуцці, замацоўваў такую неабходную ў той час непахісную веру ў перамогу над фашызмам.

У пачатку 1943 г. у БДТ-1 была створана франтавая брыгада ў складзе 12 чалавек. Кіраўніком брагады быў прызначаны Л. Рахленка. Склалі план работы, асновай якой стала падрыхтоўка адпаведнага рэпертуару. Вырашылі, што асновай выступленняў франтавой брыгады будуць найбольш яркія эпізоды са спектакляў, а таксама канцэртныя нумары – вершы, байкі, песні, танцавальныя нумары.

У красавіку 1943 г. творчая брыгада выехала выступаць перад франтавікамі. У праграме былі асобныя сцэны са спектакля «Скупы» Ж.-Б. Мальера, музычны квартэт і жаночы квінтэт беларускай народнай песні – В. Пола, Р Кашэльнікава, 3. Лідская, Я. Зайчык, М. Шашалевіч. Б. Янпольскі акампаніраваў квінтэту на баяне, 3. Стома – на канцэрціна. Кожнае выступление беларускіх акцёраў прымалася байцамі і афіцэрамі Чырвонай Арміі вельмі горача і ўдзячна.

Л. Рахленка ў той час працаваў вельмі шмат і напружана. Ён быў мастацкім кіраўніком тэатра, рэжысёрам, акцёрам. Праўда, новых роляў (акрамя Глобы) не з’явілася ў яго акцёрскім актыве: іграў увесь свой даваенны рэпертуар. Наогул, выпрацоўка рэпертуарнай палітыкі тэатра – тэта адна з галоўных і адказных задач і прэрагатыў мастацкага кіраўніка. Да звычайных штодзённых абавязкаў напружанага творчага жыцця дабавіліся і новыя, абумоўленыя ваенным часам. Тэта і абслугоўванне шпіталяў, ваенных часцей, што фарміраваліся ў Томску, фабрык, заводаў (маецца на ўвазе – праграмы выступленняў, іх змест), гастрольныя паездкі (Новасібірск, Нарымскі край, Юрга), якія таксама набылі іншы мастацкі і дзяржаўны статус адказнасці, выезд на фронт у дзеючую армію.

За сваю актыўную работу ў ліпені 1943 г. Л. Рахленка атрымаў падзяку ад палітаддзела арміі за ўдзел у мастацкім абслугоўванні часцей Калінінскага фронту.

Але трэба сказаць, што ў тэты час нагрузка фізічная, а яшчэ больш і псіхалагічная была не проста велізарная, яна была проста за межамі магчымасцей чалавека. Дзякавалі вельмі рэдка, больш крытыкавалі і папярэджвалі, а то і проста ў адкрытую пагражалі не толькі турмой, a і ваенным трыбуналам з вядомымі наступствамі. Такі быў ваенны час.

I тут адбылася падзея, якая доўгі час не мела асвятлення ў гісторыі вядучага тэатра. Аднойчы мастацкі кіраўнік псіхалагічна не вытрымаў такой нечалавечаи нагрузкі, моцна пасварыуся з паплечнікамі і іншымі супрацоунікамі тэатра, а таксама з гарадскім начальствам і, што называецца, моцна «грымнуў дзвярыма» і пайшоў прэч з тэатра. Тэта было нечаканае і выключнае здарэнне як для самога Л. Рахленкі, так і для ўсяго творчага калектыву БДТ-1. Ён з гарачыні ўзяў чамадан і адразу паехаў у Маскву. Яго ніхто не мог спыніць, нават яго жонка і верная паплечніца Л. Ржэцкая. У Маскве яго добра ведалі і паважалі як выдатнага тэатральнага дзеяча. Таму, неўзабаве, 29 ліпеня 1943 г. загадам № 76 старшыні Усесаюзнага камітэта па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР Л. Рахленка быў пераведзены на працу ў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр на пасаду акцёра.

Тут неабходна заўважыць, што Л. Рахленка быў не толькі таленавітым і эмацыянальным творцам, ён быў яшчэ і сапраўдным інтэлектуалам, здольным узважана ацэньваць любую складаную сітуацыю і рабіць адпаведныя вывады. Так здарылася і на тэты раз. 3 Масквы паехаў у Чалябінск, менавіта тут у эвакуацыі працаваў славуты Малы тэатр. Л. Рахленку цёпла сустрэлі ў калектыве сусветна вядомага тэатра, прапанавалі пазнаёміцца з бягучым рэпертуарам, падумаць над магчымымі творчымі праектамі.

Новы горад, новы калектыў, новая атмасфера. Усё тэта паспрыяла галоўнаму – Л. Рахленка крыху супакоіўся, глыбока прааналізаваў крок за крокам сваі дзеянні і ўчынкі за апошні год і прыйшоў да высновы, што ў канфліктнай сітуацыі, якая здарылася ў трупе БДТ-1 летам 1943 г., значная доля віны ляжыць на ім самім як мастацкім кіраўніку тэатра. Зразумела, такія высновы лёгка нікому не даюцца, а тым болей чалавеку творчаму, таленавітаму, апантанаму менавіта сцэнічным мастацтвам, у аснове якога адна вельмі важная асаблівасць – калектыўная творчасць, узаемадзеянне, узаемадапамога. Без гэтага сапраўдны тэатр не вырашыць сваю галоўную задачу – не будзе выклікаць увагі і павагі трэцяга «сутворцы» гледача.

Л. Рахленка ў выніку сам для сябе шчыра і бескампрамісна прызнаў, што своечасова не заўважыў адказны момант зараджэння творчага і чалавечага канфлікту, не затушыў яго, а наадварот, даў волю свайму найперш акцёрскаму тэмпераменту і іншым самым разнастайным амбіцыям, якія ёсць у кожнага, хто звязаў лёс з мастацтвам.

У канцы 1943 г. ён вярнуўся ў Томск, і калектыў БДТ-1 шчыра прыняў яго ў свае рады. Але пасаду мастацкага кіраўніка ў адсутнасць Л. Рахленкі трупа даверыла на сваім сходзе выдатнаму майстру сцэны Г. Глебаву, які ажыццяўляў тэту складаную для сябе місію да 1948 г.

У канцы 1943 г. Чырвоная Армія пачала вызваляць гарады, пасёлкі і вёскі Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, паступова стала аднаўляцца мірнае жыццё. Калектыў БДТ-1 адразу пачаў рыхтавацца да вяртання ў родны Мінск. Зразумела, што паўстала пытанне аб неабходнасці пашырэння і ўзбагачэння репертуарных даляглядаў. Зноў звярнуліся да багатай драматургічнай спадчыны Янкі Купалы і 23 мая 1944 г. запрасілі томскіх гледачоў на чарговую прэм’еру – спектакль «Вечар камедый» паводле яго п’ес «Паўлінка» і «Прымакі». Рэжы-сёрам гэтай пастаноўкі быў вынаходлівы і радыкальны тэатральны эксперыментатар Л. Літвінаў

Трэба адразу сказаць, што другая частка пастаноўкі – «Прымакі» – па розных творчых прычынах не атрымалася, і неўзабаве засталася толькі «Паўлінка», якая з цягам часу стала сапраўднай і ўнікальнай сцэнічнай легендай і візітоўкай вядучага беларускага тэатра. Пра тэты спектакль шмат напісана грунтоўных кніг, разнастайных артыкулаў і рэцэнзій, успамінаў – усё гэта ўтварыла сапраўдны тэатральны феномен у гісторыі нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Але самае галоўнае, што з таго часу «Паўлінка» Я. Купалы ў рэжысуры Л. Літвінава ўжо ніколі не сыходзіла са сцэны славутага тэатра, толькі мяняліся, натуральна, пакаленні выканаўцаў – маладыя акцёры замянялі сваіх слынных папярэднікаў і працягвалі лепшыя і плённыя традыцыі беларускага тэатра.

Летам 1944 г. калектыў выехаў у Юргу, дзе знаходзіўся летні ваенны лагер Томскага артылерыйскага вучылішча. Штовечар ігралі спектаклі, выступалі з канцэртамі, выязджалі для абслугоўвання навакольных калгасаў, саўгасаў, гарадскіх пасёлкаў, прадпрыемстваў Адным словам, рабілі сваю творчую і патрыятычную працу з энтузіязмам і натхненнем, а ўдзячная глядзельная зала адказвала сваімі гарачымі пачуццямі, доўгімі апладысментамі. Гэта кампенсавала беларускім акцёрам цяжкасці жыцця ў ваенны час.

Нарэшце вечарам 3 ліпеня 1944 г. у далёкую сібірскую Юргу даляцела доўгачаканая радасная вестка – вызвалены Мінск. Колькі было радасці, сапраўднага шчасця ў душах акцёраў, рэжысёраў, усіх супрацоўнікаў тэатра! Ваеннае камандаванне мясцовага гарнізона наладзіла з гэтай нагоды ўрачысты вечар, беларускіх тэатральных дзеячаў шчыра віншавалі і адначасова дзякавалі за выдатныя спектаклі і канцэрты.

Пасля заканчэння гастроляў БДТ-1 вярнуўся на сваю базу ў Томск. Калектыў пачаў рыхтавацца да такога доўгачаканага і радаснага вяртання на Радзіму. Але адначасова і працягвалася напружаная творчая праца над новымі спектаклямі. Л. Рахленка пачаў распрацоўваць рэжысёрскую эксплікацыю паводле новай п’есы пачынаючага беларускага драматурга А. Кучара «Заложит», прысвечанай славутаму партызанскаму камандзіру бацьку Мінаю. Прэм’ера спектакля адбудзецца ўжо ў Мінску ў 1945 г. Але гэта здарыцца полым, а пакуль увесь калектыў тэатра лічыў кожную хвіліну, кожную гадзіну да таго шчаслівага моманту, калі можна будзе рушыць у дарогу.

I ён, гэты момант, прыйшоў. Але ці мог хто-небудзь уявіць, што радасць вяртання будзе азмрочана нечаканым трагічным здарэннем. Недалёка ад Омска вечарам 23 верасня 1944 г. чатыры апошнія вагоны, у якіх ехаў калектыў БДТ-1, паляцелі пад адхон. Чаму, па якой прычыне здарылася гэта жудасная чыгуначная катастрофа – так і засталося не высветленым да сённяшняга часу. Сярод загінуўшых былі выдатныя акцёры Канстанцін Быліч, Барыс Аляксеенка, Маргарыта Шашалевіч, Іван Счансновіч, дачка Г. Глебава Гелена. Давялося вярнуцца ў Омск. Пахавалі загінуўшых, аддаўшы апошні паклон.

Зноў рушылі ў дарогу. На некалькі дзён спыніліся ў Маскве. Кіраўніцтва тэатра вырашала шматлікія арганізацыйныя пытанні, а акцёры хадзілі па сталічных вуліцах, углядваліся ў твары людзей…

Потым зноў на вакзал, у цягнік і паехалі ў родную і шматпакутную Беларусь. У Мінску на вакзале ўбачылі зруйнаваны горад. I недзе там, удалечыні, іх родны дом – Тэатр. Тэта натхняла, тэта абнадзейвала, тым больш, што будынак тэатра застаўся цэлым.

Першыя дні, а тэта быў пачатак кастрычніка, прайшлі ў шматлікіх клопа-тах па ўладкаванні жыцця. А наперадзе чакала сустрэча з гледачом. Усе выдатна разумелі адказнасць гэтай падзеі: першы тэатральны сезон пасля пакутлівай разлукі, першы сезон на вызваленай зямлі. Неўзабаве прыбыў з Омска і тэатральны багаж – дэкарацыі, касцюмы, рэквізіт, іншыя рэчы. Можна зразумець хваляванне калектыву. Чакалі першага спектакля як надзвычайнай з’явы, як адказнага экзамену на мастацкую і грамадзянскую сталасць.

Адкрыліся патрыятычным спектаклем рэжысёра Е. Міровіча паводле п’есы В. Галаўчынера «Урок жыцця». У глядзельнай зале з гэтай выключнай нагоды знаходзіліся прадстаўнікі вышэйшых партыйных і дзяржаўных органаў рэспублікі, шматлікія ваенныя, былыя партызаны, мірнае насельніцтва. Атмасфера была вельмі ўрачыстая і прыўзнятая. Прыём спектакля быў надзвычайны. Адным словам, тэта быў той выключны выпадак, калі сцэна і глядзельная зала жылі ў адзіным душэўным рытме.

У кастрычніку і лістападзе ігралі ўвесь наяўны рэпертуар, што быў назапашаны ў часы эвакуацыі ў Томску, а таксама некаторыя спектаклі яшчэ даваеннай пары. Глядзельная зала была заўсёды перапоўненай, і тэта яскрава сведчыла аб вялікай запатрабаванасці сцэнічнага мастацтва. Сведчыла тэта і пра безумоўна высокі мастацкі ўзровень і сталасць творчага калектыву БДТ-1.

Таму зусім невыпадкова 21 снежня 1944 г. урад БССР прыняў пастанову аб наданні тэатру імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Менавіта з гэтага часу тэатр стаў называцца Беларускім дзяржаўным тэатрам імя Янкі Купалы.

Зразумела, што такая ўвага і павага да творчага калектыву вельмі ўсіх падбадзёрыла і натхніла на яшчэ больш актыўную работу, новыя пошукі і здзяйсненні.

Неабходна заўважыць і падкрэсліць, што гераічная праблематыка стала адной з цэнтральных і вельмі плённых у творчай дзейнасці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы на працягу ўсіх наступных дзесяцігоддзяў. Вось толькі адзін красамоўны прыклад ужо нашага часу: падчас правядзення конкурсу на першую Нацыянальную тэатральную прэмію, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у 2010 г., пераможцам адразу ў чатырох намінацыях стаў спектакль купалаўцаў «Не мой» паводле аповесці А. Адамовіча ў рэжысуры А. Гарцуева. Гэта пастаноўка стала значным этапам у паглыбленні і пашырэнні ваеннай праблематыкі на беларускай сцэне ўжо XXI ст.

У заключэнне можна зрабіць такую выснову. Вытокаў, якія жывяць і ўзмацняюць патрыятычныя пачуцці ўсіх развітых народаў свету, – шмат. Беларуси не выключэнне. Але ў нас ёсць пры гэтым яшчэ адна асаблівая крыніца – Перамога, у якую беларусы ўнеслі разам з другімі народамі свету асабліва важкі ўклад. Ён дае права ганарыцца тымі пакаленнямі шматпакутнага і адначасова гераічнага беларускага народа, што вытрымалі і перамаглі. Значыць, тая гістарычная Перамога будзе заўсёды з намі, яна заўсёды будзе яскрава сведчыць аб непераможнасці духоўнай і патрыятычнай моцы беларусаў, а калі гаварыць шырэй, аб непераможнасці самога жыцця. Зусім відавочна, што Перамога – гэта люстэрка беларускай нацыі, яе магутнага стваральнага патэнцыялу.

Адсюль можна зрабіць яшчэ адну выснову – сцэнічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны можа і надалей рабіць сваю важную ідэйна-выхаваўчую справу: мацаваць патрыятычны патэнцыял новых і новых пакаленняў беларусаў – гра-мадзян сваёй вольнай, незалежнай і моцнай Радзімы. Гэты летапіс адначасова будзе развіваць і ўзбагачаць само тэатральнае мастацтва, будзе дапамагаць фарміраванню новых пакаленняў беларускіх драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў, кампазітараў і іншых творчых дзеячаў.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК