Сістэма абарончых умацаванняў трупы армій «Цэнтр» на картаграфічных дакументах партызан i падпольшчыкаў Беларусі (канец 1943 г. – першая палова 1944 г.)
А. А. Лукашоў (Мінск)
Пачатак вызвалення БССР у верасні 1943 г. выклікаў больш цеснае ўзаема-дзеянне партызан Беларусі і часцей Чырвонай Арміі. Адным з накірункаў было ўзаемадзеянне ў галіне разведкі. Атрыманыя народнымі мсціўцамі разведданыя па абарончых аб’ектах нямецка-фашысцкіх войскаў накіроўваліся ў БШПР і яго прадстаўніцтвы на франтах. На падставе картаграфічнай і тэкставай інфармацыі, перададзенай з-за лініі фронту, разведвальны аддзел БШПР складаў разведкарты і рассылаў іх зацікаўленым структурам: ваенна-палітычнаму кіраўніцтву СССР, ЦШПР, камандаванню паветраных армій. Такім чынам, створаныя ў БШПР карты як бы падсумоўваюць разведвальную дзейнасць многіх тысяч партызан і падпольшчыкаў на акупаванай тэрыторыі.
Умоўныя знакі на разведкартах, якія адлюстроўваюць нямецкія пазіцыі на фронце, вельмі разнастайныя, паколькі яны паказваюць вельмі шырокі пералік аб’ектаў. Найбольш характэрныя знакі, нанесеныя каляровымі алоўкамі і чорнай тушшу, паказваюць кружкамі рознага колеру – нямецкія і паліцэйскія гарнізоны, месцы базіравання часцей СС, СД, так званай Рускай вызваленчай арміі (РВА); флажкамі рознага выгляду – штабы армій, дывізій, палкоў, батальёнаў; трохкутнічкамі – склады боепрыпасаў, харчавання, паліва, хімічнай зброі; паказаны таксама ваенныя шпіталі і ветэрынарныя пункты. Дзесяць відаў умоўных знакаў былі прызначаны для паказу ваенных збудаванняў, такіх як акопы, доты, дзоты (дызайн гэтых знакаў дазваляе бачыць накірункі вядзення з іх агню), дротавыя загароды, супрацьтанкавыя рвы, мінныя палі, аэрадромы (у тым ліку фалынывыя), пасадачныя пляцоўкі, зенітныя батарэі. Значкі дапоўнены наступнымі звесткамі: значкі штабоў – нумарамі воінскіх часцей (калі нумар невядомы, то стаіць пытальнік), гарнізонаў – колькасцю байцоў; аэрадромаў і зенітных батарэй – колькасцю самалётаў і гармат. Не ўсе варожыя гарнізоны ўдавалася своечасова разведаць. Так, да пазначэння нямецкіх пазіцый у раёне Мазыра на ад ной з карт адзначана толькі «скопішча войскаў» [1].
Уся статыстыка суправаджалася датай, якая сведчыла аб часе атрыманай інфармацыі. Параўнанне разведкарт рознага часу дазваляе прасачыць развіццё нямецкай абароны на тэрыторыі Беларусі ў 1943–1944 гг. Напрыклад, на «Справаздачнай карце 2-га аддзела БШПР па стане на 20.11.1943 г.» маштабу 1:500 000, якая ахоплівае паўднёвую палову БССР (ад Мінска і Магілёва да паўднёвых межаў) бачна, што найбольшая канцэнтрацыя варожых войскаў у лістападзе 1943 г. назіралася ва ўсходняй частцы БССР. Там жа ў першую чаргу і ствараліся элементы ваеннай інфраструктуры. Пры выбары месцаў для ўзвядзення абарончых ліній акупанты ўлічвалі наяўнасць натуральных перашкод, якія імкнуліся ўключаць у сістэму абароны. Так, на карце бачна, што лініі акопаў разам з дотамі і дзотамі ішлі амаль заўсёды ўздоўж заходняга берага рэк, у тым ліку невялікіх. Гэтыя лініі ў шэрагу выпадкаў упіраліся бакамі ў балотныя масівы і азёры. Калі ва ўсходняй Беларусі лініі акопаў цягнуліся непарыўна на дзесяткі, часам больш за сотню кіламетраў, то ў заходняй частцы рэспублікі яны толькі прыкрывалі з усходу падыходы да найбольш важных населеных пунктаў [2].
Параўнанне гэтай карты са «Справаздачнай картай РА БШПР па даных на 25.5.44 г.» паказвае, што праціўнік за прамежак часу, які прайшоў пасля складання папярэдняй карты, істотна ўзмацніў абарону, што было звязана з выкананнем спецыяльнага загада А. Гітлера ад 8 сакавіка 1944 г. аб наданні 12 гарадам на ўчастку трупы армій «Цэнтр» статуса «умацаваных раёнаў» з узвядзеннем вакол іх надзвычай моцных кругавых абарончых збудаванняў. Згодна красавіцкаму 1944 г. загаду камандуючага групай армій «Цэнтр», такіх рубяжоў павінна было быць па 3 вакол кожнага горада. На карце ад канца мая 1944 г. бачна, што некалькі ліній палявых умацаванняў цягнуцца з поўначы на поўдзень, засланяючы для савецкіх войскаў шлях у глыбіню тэрыторыі Беларусь На большай частцы гэтых ліній, праз пэўныя прамежкі пазначаны дзоты. Абсталяваны быў і шэраг прамежкавых рубяжоў нямецкай абароны ў аператыўнай глыбіні. У некаторых выпадках гэтыя ўмацаванні былі павернуты фронтам на поўнач і на поўдзень і прызначаны для блакіравання савецкіх часцей, якія маглі прарвацца. На адлегласці 4–6 км на захад ад Бабруйска меліся суцэльныя лініі, павернутыя на захад. Тэта значыць, што населены пункт быў прыстасаваны для кругавой абароны. Асабліва моцныя рубяжы былі створаны каля буйных гарадоў усходняй Беларусі: Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска. Падыходы да Мінска і Баранавічаў таксама былі прыкрыты рубяжамі ў 2–3 рады. У цэнтральнай і заходняй частцы БССР умацаванняў было значна менш. Паказана на карце і лінія фронту па стане на май 1944 г.
Дадзеная карта створана на аснове паклееных аркушаў тапакарты маштабу 1:200 000, што дазваляе вельмі дэталёва бачыць абарончую сістэму гітлераўцаў у кантэксце геаграфічнай рэчаіснасці [3]. Як і на папярэдняй карце, побач з кожным подпісам указана дата інфармацыі. Даты паказваюць, што нямецкія часці ў сваёй большасці зафіксаваны па стане не раней за сярэдзіну красавіка 1944 г., а на тэрыторыях, прылеглых да лініі фронту – звычайна не раней, чым на май. Дыслакацыя так званых «усходніх» фарміраванняў у многіх выпадках датавана пачаткам сакавіка.
Параўнанне разведкарт за 20 лістапада 1943 г. і 25 мая 1944 г. сведчыць, што ў размяшчэнні падраздзяленняў праціўніка адбыліся істотныя змены. Калі восенню 1943 г. на тэрыторыях, прылеглых да лініі фронту, было мноства гарнізонаў «усходніх» фарміраванняў (на паўднёвым усходзе яны нават колькасна пераважалі над нямецкімі), то вясною 1944 г. на ўсходзе іх ужо няшмат, яны ў асноўным размешчаны на захадзе БССР. Гэтыя змены тлумачацца тым, што сярод нямецкага камандавання існаваў недавер да такіх падраздзяленняў.
I на тое былі прычыны – пераход іх байцоў на бок партизан быў не рэдкай з’явай, асабліва з лета 1943 г. Баяздольнасць гэтых фарміраванняў таксама не была высокай. Зазначым, што «польскія легіёны Дрэкселя» (у раёне Ліды, на беларуска-літоўскім памежжы Вілейшчыны) пазначаны як нямецкія часці, а, напрыклад, «мусульманскі полк СС» (у Юрацішках) – як «усходнія фарміраванні». Да апошніх на карце аднесены часці РВНА (Руская вызваленчая народная армія), украінскія батальёны, беларускія батальёны «Рагуля» (відавочна маецца на ўвазе калабарацыйнае падраздзяленне пад камандаваннем Б. Д. Рагулі – начальніка Навагрудскай акругі Беларускай краёвай абароны), казацкія часці.
Акрамя таго, сярод важных аб’ектаў пазначаны аэрадромы, зенітныя батарэі І штабы буйных воінскіх часцей (маюцца на ўвазе арміі, корпусы, дывізіі). Прысутнічаюць і штабы некаторых больш дробных падраздзяленняў, такія, як «592 аўта. б-н» у вёсцы Трасцянка на поўнач ад Слаўнага, «794 штраф, б-н» у Беразіно і інш. На паўднёвы ўсход ад Магілёва пазначана сканцэнтраванне танкаў (больш за 200 адзінак). Гэта адзінае месца, дзе згодна з картай знаходзілася бранятэхніка ў колькасці, роўнай нямецкай танкавай дывізіі. Хоць асобныя танкавыя часці пазначаны і ў іншых рэгіёнах БССР (напрыклад, пазіцыі на Віцебшчыне займала 3-я танкавая армія), але вядома, што ў 1944 г. многія нямецкія часці з-за вялікіх страт у баявой тэхніцы, былі танкавымі толькі намінальна. Картдакумент паказвае, што адзінае буйное нямецкае танкавае фарміраванне знаходзілася ў раёне цэнтральнай часткі так званага беларускага балкона, у той час, як асноўныя ўдары савецкіх войскаў падчас аперацыі «Баграціён» наносіліся па яго флангах. Карта падпісана начальнікам разведвальнага аддзела БШПР палкоўнікам С. П. Анісімавым [3]. Падагульняючы можна сказаць, што дадзеная карта дае інфармацыю па ўсёй тэрыторыі Беларусі як раз на той час, калі ішло планаванне аперацыі «Баграціён» і, несумненна, яе змест улічваўся Генеральным штабам Чырвонай Арміі пры распрацоўцы аперацыі. Трэба заўважыць, што да сённяшняга часу неаднаразова выдаваліся карты, якія паказваюць ход аперацыі «Баграціён», аднак паказанае на іх размяшчэнне нямецкіх умацаванняў значна адрозніваецца ад таго, што можна бачыць на разведкарце БШПР.
«Разведвальная карта РА БШПР (па даных партызан, на 25.6.44 г.)», адметная тым, што паказвае становішча акупантаў пасля пачатку беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Лінія фронту тут пазначана па стане на 25 чэрвеня, у прыватнасці, бачна акружэнне пад Віцебскам 5 нямецкіх дывізій. На гэтай карце маштабу 1:500 000 не нанесены рубяжы абароны нямецка-фашысцкіх войскаў (якія на другі дзень Беларускай наступальнай аперацыі былі прарваны), аднак паказаны месцы дыслакацыі воінскіх часцей (з подпісамі) і іх штабоў [4].
Такім чынам, моцны штуршок разведвальная дзейнасць народных мсціўцаў атрымала летам 1943 г. з набліжэннем савецкіх войскаў да тэрыторыі Беларусь Гэта было звязана з удасканаленнем сувязі атрадаў з штабамі партызанскага руху і ростам партызанскіх сіл. 19 красавіка 1943 г. быў выдадзены загад БШПР «Аб паляпшэнні разведработы ў партызанскіх атрадах». Гэтая і іншыя дырэктывы былі накіраваны на ўдасканаленне сістэмы разведкі партизан, а таксама пераарыентацыю дзейнасці народных мсціўцаў на забеспячэнне патрэб дзеючай арміі. У атрадах і брыгадах ствараліся пасады намесніка камандзіра па разведвальнай рабоце, якія замяшчаліся кваліфікаванымі спецыялістамі, у тым ліку дасылаемымі з-за лініі фронту. Рэфармаванне разведдзейнасці ў атрадах станоўчым чынам паўплывала і на якасць разведвальных карт. Варожымі аб’ектамі, якія сталі трапляць на картматэрыялы партызан і падпольшчыкаў пасля з’яўлення вышэйзгаданага загаду, былі ўмацаваныя абарончыя лініі, месцы дыслакацыі і склады воінскіх часцей. Такім чынам, разведвальныя карты народных мсціўцаў Беларусі паказваюць развіццё нямецка-фашысцкай ваеннай інфраструктуры, а таксама, у больш шырокім плане, змены геаграфічнай рэчаіснасці ў БССР у 1943–1944 гг. Партызанскія разведкарты сталі адным з фактараў, які забяспечыў паспяховае наступление савецкіх войскаў і ўнёс істотны ўклад у вызваленне Беларусі.
Крыніцы і літаратура
1. Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі – Ф. 69. – Bon. 1. – Спр. 866.
2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). – Ф. 1450. – Воп. 24. – Спр. 175.
3. НАРБ. – Ф. 1450. – Воп. 24. – Спр. 361.
4. НАРБ. – Ф. 1450. – Воп. 24. – Спр. 362.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК