Узброеная барацьба партызан Беларусі на заключным этапе Бранскай i Смаленскай наступальных аперацый Чырвонай Армii (канец верасня – пачатак кастрычшка 1943 г.)

А. А. Крывар от (Мінск)

У выніку агульнага летне-асенняга 1943 г. наступления Чырвонай Арміі на савецка-германскім фронце яе перадавыя воінскія часці ў канцы верасня 1943 г. увайшлі на тэрыторыю Беларусі. Вызваленне ўсходніх раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей ад германскіх акупантаў стала ажыццяўляцца на заключным этапе Бранскай (1 верасня – 3 кастрычніка 1943 г.) і Смаленскай (7 жніўня – 2 кастрычніка 1943 г.) наступальных аперацый, падчас якіх вораг быў выбіты на правы бераг рэк Проня і Сож. У канцы верасня – пачатку кастрычніка 1943 г. войскамі Заходняга і Бранскага франтоў былі вызвалены дзевяць раённых цэнтраў Усходняй Беларусі. Акрамя таго, пры правядзенні Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі (26 жніўня – 30 верасня 1943 г.) войскамі Цэнтральнага фронту былі вызвалены райцэнтр Камарын Палескай вобласці (23 верасня 1943 г.) і райцэнтр Церахаўка Гомельскай вобласці (27 верасня 1943 г.).

У выгнанні ворага з усходніх раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей дзейсны ўдзел прымалі партызанскія фарміраванні. 3 набліжэннем Чырвонай Арміі да межаў Беларусі дзясяткі партызанскіх брыгад, палкоў і асобных атрадаў апынуліся непасрэдна ў прыфрантавой паласе. Перад гэтымі партызанскімі фарміраваннямі ў якасці галоўных былі пастаўлены заданы зрываць арганізаванае адступленне ворага, узяць пад кантроль водныя пераправы і прымусіць гітлераўскія войскі прымаць бой з часцямі Чырвонай Арміі на нявыгадных для сябе рубяжах, а таксама абараняць мясцовае насельніцтва ад знішчэння і ўгону ў Германію.

Пры выкананні гэтых задач партызанскія фарміраванні Гомельскай вобласці, якія дыслацыраваліся ў яе ўсходніх раёнах, выкарыстоўвалі разнастайныя тактычныя прыёмы. У сувязі з тым, што на шляху адступлення германскіх войск былі водныя рубяжы, найперш рака Сож, партызаны актыўна супраць-дзейнічалі ўзвядзенню праціўнікам перапраў і разбуралі ўжо пабудаваныя. У канцы верасня 1943 г. атрады 10-й Журавіцкай брыгады (камандзір I. М. Гаўрылаў) на працягу трох сутак вялі баі з групамі праціўніка колькасцю да 150 чалавек, якія імкнуліся ўзвесці пераправу праз раку Сож каля вёскі Струмень Кармянскага раёна. У выніку бою непрыяцель быў разбіты і скінуты ў Сож, а пераправа часткова разбурана. Партызанам брыгады ўдалося знішчыць усе пераправы ў межах Валынцаўскага і Струменскага сельсаветаў Кармянскага раёна і максімальна ўскладніць шлях праціўніку на правы бераг Сожа. Прыкладна ў той самы час партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады (камандзір А. М. Дземчанка) утрымлівалі да прыходу часцей Чырвонай Арміі пераправу праз Сож каля вёскі Васільеўка. Амаль суткі партызаны брыгады сумесна з воінамі 17-й стралковай дывізіі вялі бой за пераправу праз Сож каля вёскі Струмень. Тут удалося пераправіць з правага берага ракі на вызваленую тэрыторыю каля 500 мясцовых жыхароў і шмат буйной рагатай жывёлы. Акрамя таго, народныя мсціўцы 1-й Гомельскай брыгады (камандзір П. А. Балыкоў) знішчылі тры паромныя пераправы і затапілі тры баржы з прадуктамі [10, л. 18; 13, с. 363; 20, с. 147, 156; 22, с. 252; 24, с. 240].

Для нанясення максімальнага ўрону нямецкім войскам, якія адступалі пад ударамі Чырвонай Арміі, партызаны разгарнулі актыўныя дыверсійна-баявыя дзеянні на дарогах. 3 улікам таго, што нямецкія войскі адступалі вельмі хутка, іх калоны рухаліся па вялікіх дарогах. У такой сітуацыі партызаны выкарыстоўвалі тактыку нанясення ўдараў з засад інтэнсіўным непрацяглым агнём. Некалькі такіх аперацый на дарогах Сідаравічы – Чачэрск і Свяцілавічы – Чачэрск правяла 1-я Гомельская брыгада. 26 верасня 1943 г. народныя мсціўцы напалі на калону 196-га нямецкага батальёна каля населенага пункта Валосавічы. Падчас бою падраздзяленне гітлераўцаў было поўнасцю разгромлена. Партызаны вызвалілі 150 савецкіх ваеннапалонных і 300 мясцовых жыхароў, знішчылі 28 акупантаў, трох захапілі ў палон, адбілі 300 кароў і 60 падвод 3 нарабаванай маёмасцю. У наступныя два дні трупы брыгады правялі два імгненныя напады на калоны праціўніка з засады і вывелі са строю 28 аўтамашын. Усяго з 26 верасня па 2 кастрычніка 1943 г. партызаны 1-й Гомельскай брыгады знішчылі 128 аўтамашын з жывой сілай і боепрыпасамі, падарвалі 18 дзотаў, правялі каля 160 засад. У сувязі з актыўнымі дзеяннямі гэтай брыгады праціўнік быў вымушаны пры адступленні адмовіцца ад выкарыстання дарог Сідаравічы – Чачэрск і Свяцілавічы – Чачэрск [9, л. 39; 22, с. 250–251; 24, с. 243].

Пастаянныя ўдары па ворагу наносілі і іншыя партызанскія брыгады, якія базіраваліся на ўсходнім беразе ракі Сож. Адной з першых пачала баі з адступаючымі германскімі войскамі Добрушская брыгада (камандзір I. П. Крывенчанка). 23–24 верасня 1943 г. падраздзяленні брыгады прадухілілі спробы акупантаў падпаліць вёску 1-е Селішча ў раёне балынака Карма – Добруш. Партызаны брыгады «Уперад» (камандзір П. Г. Малюгін) 27 верасня 1943 г. каля вёскі Ровенск раптоўна напалі на трупу акупантаў, якая захапіла ў мясцовых жыхароў маёмасць і жывёлу. Уцякаючы з месца бою, гітлераўцы пакінулі 4 батальённыя і 8 ротных мінамётаў, 3 гарматы і 8 кулямётаў, 10 аўтаматаў і 20 вінтовак, шмат боепрыпасаў, а таксама нарабаванае ў мясцовага насельніцтва. 29 верасня 1943 г. у выніку нападу двух падраздзяленняў гэтай брыгады на вялікую калону нямецкіх войск каля вёскі Буда-Кляпінская Кармянскага раёна былі знішчаны 50 гітлераўцаў і яшчэ 12 захоплены ў палон. Разгром акупантаў быў давершаны падаспеўшымі часцямі Чырвонай Арміі. Упартыя баі на працягу пяці дзён вяла 10-я Журавіцкая брыгада ў раёне населенага пункта Кляпіна на маршруце адступлення праціўніка Красная Тара (Арлоўская вобласць) – Валынцы. Нямецкае камандаванне для захавання пад сваім кантролем дарогі пастаянна ўводзіла ў раён баявых дзеянняў свежыя сілы. Толькі дзякуючы ўступленню ў бітву 4-й роты 1-й Гомельскай брыгады народный мсціўцы змаглі пераламаць сітуацыю і прымусілі акупантаў адысці ад населенага пункта. На тэрыторыі Церахаўскага раёна некалькі ўдараў па праціўніку на шашэйных і грунтовых дарогах нанесла Лоеўская брыгада «За Радзіму» (камандзір Р. I. Сінякоў). Актыўна выкарыстоўвала засады для барацьбы з адступаючым ворагам 2-я Клятнянская брыгада (камандзір Т. М. Каротчанка), якая ў межах Валынцаўскага і Струменскага сельсаветаў узаемадзейнічала з 1-й Гомельскай і 10-й Журавіцкай брыгадамі. На тэрыторыі Добрушскага і Чачэрскага раёнаў сумесна з беларускімі партызанскімі фарміраваннямі абаранялі камунікацыі для наступления Чырвонай Арміі брыгады імя Д. М. Пажарскага і А. В. Суворава, перакінутыя па загадзе ЦШПР з Арлоўскай вобласці [19, с. 290; 20, с. 147, 156; 24, с. 242–244; 25, с. 40].

Для нанясення максімальнага ўрону захопнікам партызанскае камандаванне штодня накіроўвала на чыгунку, шашэйныя і грунтовыя дарогі дзясяткі дыверсійных труп. Пастаянна мініравалі дарогі ў зоне сваёй адказнасці народныя мсціўцы 1-й Гомельскай, 1-й Буда-Кашалёўскай і 10-й Журавіцкай брыгад. За перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка 1943 г. падрыўнікі з гэтых брыгад знішчылі 165 аўтамашын праціўніка. Партызаны 1-й Гомельскай брыгады за адзначаны перыяд правялі 250 дыверсій на чыгунцы, шашэйных і грунтовых дарогах, па разгроме апорных пунктаў і складоў праціўніка, арганізавалі 490 завалаў на шляхах адступлення нямецкіх войск. Напярэдадні ўступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады на ўчастках чыгункі Патапаўка – Буда-Кашалёва, Салтанаўка – Буда-Кашалёва, Калыбаўка – Бароцін падарвалі тры эшалоны, знішчылі два вагоны з жывой сілай, два з боепрыпасамі, чатыры з харчаваннем, восем платформ з ваеннай тэхнікай і боепрыпасамі. У выніку актыўных баявых дзеянняў народных мсціўцаў рух праціўніка на гэтых участках не ажыццяўляўся на працягу 28 гадзін. Значна ўскладнілася сітуацыя для акупантаў пры адступленні і дастаўцы боепрыпасаў сваім франтавым часцям з прычыны разбурэння партызанамі двух мастоў на дарозе Буда-Кашалёва – Рагінь і ўзвядзення завалаў на шляхах Забалацце – Струін, Лозаў – Сляпня. Падраздзяленні 10-й Журавіцкай брыгады актыўна мініравалі ўчасткі дарог Буда-Кляпінская – Горкі, Выдранка – Свербілаўка. Падчас адной з такіх партызанскіх дыверсій падарвалася адна самаходная гармата, некалькі аўтамашын і павозак [10, л. 18; 11, л. 29, 31; 16, с. 124; 20, с. 147; 22, с. 251–252; 24, с. 241].

Такім чынам, яшчэ да злучэння з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на ўсходнім беразе Сожа ў межах Гомельскай вобласці, на працягу другой паловы верасня 1943 г. пастаяннымі ўдарамі па камунікацыях германскіх войск аслаблялі іх баявы патэнцыял і здольнасць да супраціву савецкім войскам, уносілі дэзарганізацыю ў перамяшчэнні праціўніка, скарачалі яго магчымасці па папаўненні харчовых запасаў за кошт рабаўніцтва мясцовага насельніцтва. Акрамя таго, партызанам удалося выратаваць ад знішчэння і ўгону ў Германію некалькіх тысяч мясцовых жыхароў, прадухіліць разбурэнне дзясяткаў населеных пунктаў спецыяльнымі камандамі акупантаў Толькі 1-я Гомельская партызанская брыгада выратавала ад спальвання адступаючым ворагам больш за 50 вёсак на левым беразе Сожа.

У межах Гомельскай вобласці на ўсходнім беразе Сожа ўдары па адыходзячых германскіх войсках наносілі шэсць брыгад Гомельскага партызанскага злучэння, чэкісцкая брыгада «Уперад» і тры брыгады Арлоўскай вобласці. Злучэнне асноўных партызанскіх сіл, якія дзейнічалі на гэтай тэрыторыі, з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі праходзіла паэтапна з канца верасня і да пачатку кастрычніка 1943 г. Некаторыя партызанскія фарміраванні пасля сустрэчы з савецкімі войскамі разам удзельнічалі ў ліквідацыі асобных ачагоў супраціўлення ворага. Напрыклад, Добрушская брыгада разам з падраздяленнямі Чырвонай Арміі вызваляла частку раёна ад акупантаў Асноўныя сілы 10-й Журавіцкай брыгады (7 атрадаў) злучыліся з савецкімі войскамі ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 1943 г. у раёне Гута-Асінаўская Кармянскага раёна. Па загадзе камандзіра 260-й стралковай дывізіі партызаны брыгады сумесна з чырвонаармейцамі 2 кастрычніка 1943 г. разграмілі і скінулі ў раку каля вёскі Лазавіца Кармянскага раёна батальён гітлераўцаў, які прыкрываў адступленне асноўных сіл на правы бераг Сожа. Частка 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады 3 кастрычніка 1943 г. ва ўзаемадзеянні з часцямі 17-й стралковай дывізіі на працягу дня вяла бой на тэрыторыі Кармянскага раёна з мэтай адрэзаць праціўніка ад Струменскай пераправы праз раку Сож. Партызаны 1-й Гомельскай брыгады 3 кастрычніка 1943 г. разам з сіламі 197-й стралковай дывізіі не дапусцілі акупантаў у вёскі Сідаравічы, Загор’е, Рудня-Барталамееўская і тым самым выратавалі іх ад спалення [10, л. 18; 11, л. 20, 65; 13, с. 363; 20, с. 147; 24, с. 244–245].

Расфарміраваныя да 4 кастрычніка 1943 г. партызанскія брыгады Гомельскага злучэння левага берага Сожа направілі ў Чырвоную Армію амаль увесь асабовы склад, што, несумненна, садзейнічала ўмацаванню армейскіх часцей і падраздзяленняў. У дзеючую армію з 10-й Журавіцкай брыгады быў накіраваны 1591 чалавек, са складу 1-й Гомельскай брыгады было перададзена 550 байцоў, з 1-й Буда-Кашалёўскай – 272 партызаны. Тэта былі загартаваныя ў баях з акупантамі байцы – разведчыкі, дыверсанты, падрыўнікі, а таксама вопытныя камандзіры аддзяленняў, узводаў, рот, атрадаў [10, л. 18; 11, л. 20, 65; 13, с. 363; 17, с. 187; 22, с. 237, 252–253].

У другой палове верасня 1943 г. у выніку паспяховага наступления савецкіх войск падчас Смаленскай і Бранскай аперацый прыфрантавымі сталі таксама ўсходнія раёны Магілёўшчыны. Народныя мсціўцы ў ходзе манеўраных баёў у прыфрантавой паласе арганізоўвалі засады падраздзяленням праціўніка, якія адступалі пад ударамі савецкіх войск, мініравалі масты, перакрывалі заваламі дарогі. Асноўныя баі паміж магілёўскімі партызанамі і германскімі акупантамі разгарнуліся на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці і сумежных раёнах Гомелынчыны, куды з розных прычын перайшлі шэраг партызанскіх фарміраванняў з мэтай далейшай перадыслакацыі на ўсходні бераг Сожа для злучэння з Чырвонай Арміяй. Так, 14-я Цёмналеская брыгада па ініцыятыве яе камандзіра С. Р. Ялецкага на працягу чатырох дзён да 27 верасня 1943 г. перабазіравалася з пераважна бязлесага Чавускага раёна ў раён Рудненскіх лясоў на Кармяншчыне. Гітлераўцы да гэтага часу ўжо сканцэнтравалі свае сілы ў кожным населеным пункце на заходнім беразе Сожа, дзе мелі гарнізоны ад 200 до 1000 чалавек, і працягвалі ўмацоўваць берагавую лінію ракі. У такой сітуацыі было принята рашэнне нанесці ўдары па некалькіх гарнізонах акупантаў і фарсіраваць Сож. Здабыўшы неабходныя разведдадзеныя, камандаванне брыгады сіламі сваіх атрадаў і аднаго атрада з брыгады № 17 агульнай колькасцю да 400 партызан атакавала і разбіла ў вёсках Студзянец, Салабута, Касцюкоўка апорныя пункты праціўніка, якія перашкаджалі пераправе. Раптоўны ўдар дазволіў народным мсціўцам знішчыць да 200 акупантаў, 5 аўтамашын праціўніка, 89 павозак з ваеннай маёмасцю, некалькі складоў з харчамі, палівам і абмундзіраваннем. Да раніцы 29 верасня 1943 г. брыгада ў раёне вёскі Прыбор на падручных сродках пераправілася на ўсходні бераг Сожа [1, л. 85; 2, л. 54; 23, с. 210].

У канцы верасня 1943 г. на ўсходзе Магілёўскай вобласці і сумежнай тэрыторыі Гомелынчыны разам з 14-й партызанскай брыгадай праводзілі баявыя аперацыі Смаленскі полк «13» (камандзір С. У Грышын), 13-я (камандзір

С. А. Мазур) і 17-я (камандзір М. I. Кітаеў) партызанскія брыгады, 15-ты партызанскі полк (камандзір А. С. Дзямідаў) і восем асобных партызанскіх атрадаў. Асноўнымі аб’ектамі баявых удараў магілёўскіх партызан былі калоны германскіх войск, якія перамяшчаліся па шашэйных і грунтовых дарогах. У баях з нямецкімі падраздзяленнямі і часцямі, якія вялікімі калонамі адступалі пад націскам Чырвонай Арміі, партызаны выкарыстоўвалі ўсе свае людскія рэсурсы. У нападзе на вялікае падраздзяленне гітлераўцаў каля вёскі Новыя Жаркі Клімавіцкага раёна 28 верасня 1943 г. удзельнічаў практычна ўвесь асабовы склад 13-й брыгады. У выніку раптоўнай атакі з засады на праціўніка, не паспеўшага заняць абарону пасля маршу, партызаны знішчылі 180 акупантаў. У аперацыі каля вёскі Шалухоўка Краснапольскага раёна 23 верасня 1943 г. супраць калоны з чатырох нямецкіх рот у складзе 500 салдат і афіцэраў, а таксама абозу да 100 падвод з нарабаваным у мясцовых жыхароў дабром удзельнічалі 280 партызан атрада № 45 «За Радзіму» (камандзір У. I. Маркаў). Народныя мсціўцы на адкрытай мясцовасці нанеслі праціўніку сур’ёзныя страты – знішчылі 80 чалавек і разбілі 18 падвод. Толькі адсутнасць боепрыпасаў не дазволіла атраду поўнасцю разграміць ворага. Пасля гэтага бою і да моманту прыходу Чырвонай Арміі гітлераўцы больш не рабілі спроб правядзення карных акцый у зоне адказнасці атрада. У выніку яшчэ аднаго бою з калонай праціўніка на тэрыторыі Клімавіцкага раёна 30 верасня 1943 г. атрад № 45 «За Радзіму» ліквідаваў 11 немцаў і двух узяў у палон. Асобны атрад № 720 (камандзір Г. А. Жмуроўскі) падчас нападу на калону пяхоты ворага каля вёскі Бакунавічы Чэрыкаўскага раёна 30 верасня 1943 г. агнём са 100 вінтовак і 12 кулямётаў ліквідаваў 75 акупантаў і прымусіў нямецкае падраздзяленне змяніць свой маршрут. У той самы дзень шляхам удару з засады па калоне гітлераўцаў на дарозе Краснаполле – Прапойск асобны атрад № 42 (камандзір Г. А. Каралёў) знішчыў 58 захопнікаў, тры аўтамашыны і цягач [4, л. 13; 5, л. 11–12, 32; 7, л. 7; 21, с. 307, 332].

Адчувальны ўрон захопнікам у жывой сіле і тэхніцы наносілі дыверсійныя трупы, якія ў канцы верасня 1943 г. пастаянна накіроўваліся камандаваннем партызанскіх фарміраванняў для мініравання шашэйных і грунтовых дарог, раптоўных нападаў на невялікія падраздзяленні гітлераўцаў. Некалькі дыверсійных труп асобнага атрада № 720 на працягу 29–30 верасня 1943 г. на дарозе Краснаполле – Чэрыкаў падарвалі восем нямецкіх аўтамашын і шляхам абстрэлу калоны праціўніка знішчылі 25 акупантаў. Тры дні запар праводзілі мініраванне дарогі Краснаполле – Прапойск дыверсійныя трупы асобнага атрада № 42. На шляху Чэрыкаў – Прапойск дзейнічалі дыверсійныя трупы асобнага атрада № 721 (камандзір А. М. Гарбаты). За перыяд з 25 па 29 верасня 1943 г. яны ліквідавалі 18 салдат і афіцэраў, знішчылі тры аўтамашыны. Дыверсійныя трупы асобнага атрада № 48 (камандзір А. Л. Гаўрыленка) у канцы верасня 1943 г. неаднаразова абстрэльвалі невялікія калоны гітлераўцаў і такім чынам забілі і паранілі 24 акупанты [4, л. 13; 7, л. 7; 15, л. 313, 323; 18, с. 207].

Істотна затрымлівала перамяшчэнне праціўніка ў заходнім напрамку дзейнасць партызан па разбурэнні камунікацый праціўніка. За апошнюю дэкаду верасня 1943 г. народныя мсціўцы знішчылі дзясяткі мастоў на дарогах, якія былі на шляху адступлення гітлераўскіх войск. Трупы асобнага атрада № 43 (камандзір М. В. Навуменка) падчас выхаду на камунікацыі з 20 па 27 верасня 1943 г. спалілі восем мастоў і зрабілі два завалы на дарогах у Краснапольскім і Прапойскім раёнах. У выніку разбурэння партызанамі асобнага атрада № 48 двух мастоў праз раку Ухлясць і арганізацыі дзесяці завалаў на лясной дарозе Дабужа – Хачанка 25 і 28 верасня 1943 г. рух нямецкай тэхнікі па балынаках Бахань – Красніца і Боўкі – Красніца быў спынены на некалькі сутак. Асобны партызанскі атрад № 721 толькі за 25 верасня 1943 г. знішчыў чатыры масты ў Горацкім раёне. Значна ўскладніўся рух воінскіх эшалонаў праціўніка на ўчастку чыгункі Чавусы – Крычаў у сувязі з падрывам партызанамі гэтага атрада калонкі вадакачкі на чыгуначнай станцыі Верамейкі. Прыкладна на двое сутак затрымаў адыход нямецкіх войск у раёне Прапойска асобны партызанскі атрад № 42, які арганізаваў завалы на ўсіх грунтовых дарогах з перакопамі і мініраваннем. Актыўна дзейнічаў на камунікацыях праціўніка асобны атрад № 47 «Перамога» (камандзір П. Ф. Ліпкін), які 26 верасня 1943 г. пусціў пад адхон воінскі эшалон на ўчастку чыгункі Горкі – Орша, а таксама правёў некалькі дыверсій на балынаку каля вёскі Добрая Горацкага раёна і ліквідаваў пры гэтым 13 немцаў і 22 паліцая [6, л. 15; 7, л. 23; 8, л. 6; 14, с. 230; 15, с. 321; 18, с. 202].

Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на ўсходзе Магілёўшчыны, пры набліжэнні Чырвонай Арміі разгарнулі баявую дзейнасць па ратаванні насельніцтва ад угону на германскую катаргу, недапушчэнні спальвання населеных пунктаў спецыяльнымі групамі гітлераўцаў, зрыву вывазу нарабаванай акупантамі маёмасці. Партызаны 13-й брыгады падчас нападу на чыгуначную станцыю Камунары 19 верасня 1943 г. выратавалі ад угону ў Германію каля трох тысяч мірных жыхароў, а 24 верасня 1943 г. на працягу пяці гадзін вялі бой з нямецкім палком, які адступаў па бальшаку Норкіна – Брацькавічы з захопленай у мясцовага насельніцтва жывёлай. Пад аховай гэтай брыгады знаходзіліся да дзевяці тысяч жыхароў з некалькіх вёсак Клімавіцкага раёна. Трупа партызанскага атрада № 48 каля вёскі Смоліца 1 кастрычніка 1943 г. адбіла ў нямецкіх карнікаў і вярнула мясцовым жыхарам 68 галоў жывёлы. Перабраўшыся на ўсходні бераг Сожа і разгарнуўшы там свае баявыя дзеянні, 14-я брыгада абараніла вёскі Сычын, Новая Ельня, Восаў ад разбурэння трупам і нямецкіх факелынчыкаў. На тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна з такімі трупам і акупантаў змагаўся асобны атрад № 721 [2, л. 56; 8, л. 13; 15, с. 323; 21, с. 332].

Наступальны рух Чырвонай Арміі па тэрыторыі ўсходняй Магілёўшчыны да лініі Проні і Сожа адбываўся вельмі хуткімі тэмпамі, аб чым сведчаць даты вызвалення раённых цэнтраў дадзенага рэгіёна. У сувязі з гэтым мелі месца толькі адзінкавыя выпадкі ўзаемадзеяння паміж перадавымі армейскімі час-цямі і партызанамі, якія дзейнічалі на гэтай тэрыторыі. Так, партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» (камандзір К. А. Мартынаў) 30 верасня 1943 г. па загадзе камандзіра дывізіі генерал-маёра Раўненкі ўзяў пад свой кантроль балынак Краснаполле – Чэрыкаў, захапіўшы нямецкія дзоты. Праз некаторы час партызаны з засады атакавалі калону праціўніка і ліквідавалі 30 акупантаў. 3 мэтай дапамогі перадавым часцям 50-й арміі дзве роты партызанскага атрада № 42 пад камандаваннем начальніка штаба I. М. Гаўрылава ў ноч на 1 кастрычніка 1943 г. нанеслі раптоўны ўдар з тылу па вялікай калоне нямецкай пяхоты, якая пачала разгортвацца для ўступлення ў бой з савецкімі войскамі ў раёне Ялец – Старынкі. У выніку моцнага агню падаспеўшых часцей Чырвонай Арміі і ўмелых дзеянняў народных мсціўцаў праціўнік страціў каля 900 забітымі і пакінуў свае пазіцыі [3, л. 36; 7, л. 23].

Наступление Чырвонай Арміі на беларускай зямлі адбывалася ў складанай ваенна-стратэгічнай абстаноўцы пры адсутнасці адчувальнай перавагі над праціўнікам у асабовым складзе, ваеннай тэхніцы і ўзбраенні. У савецкіх войск адчувалася стомленасць пасля летніх аперацый, а баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі даводзілася весці падчас асенняй непагадзі, ва ўмовах складанай мясцовасці. Да таго ж германскім войскам удалося паспець умацавацца на заходнім беразе рэк Проня і Сож. Улічыўшы ўсе гэтыя фактары, Стаўка Вярхоўнага Галоўнага Камандавання прыняла рашэнне аб завяршэнні Смаленскай і Бранскай наступальных аперацый 2 і 3 кастрычніка 1943 г. адпаведна.

Крыніцы і літаратура

1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). – Фонд 1450. – Bon. 4. – Спр. 128.

2. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 129.

3. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 130.

4. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 134.

5. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 135.

6. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 144.

7. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 149.

8. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 152.

9. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 248.

10. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 253.

11. НАРБ. – Фонд 1450. – Вон. 4. – Спр. 264.

12. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Брагінскага раёна. – Мінск, 2003.

13. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага раёна: у 2 кн. – Мінск, 2001–2002. -Кн. 1.-2001.

14. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Горацкага раёна. – Мінск,1996.

15. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна, 2004.

16. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Лоеўскага раёна / Беларус. энцыкл. – Мінск, 2000.

17. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Рагачоўскага раёна / Беларус. энцыкл.; Б.I. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1994.

18. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна. – Мінск, 1999.

19. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Добрушскага раёна. – Мінск, 1999–2001. – Кн. 1. – 1999.

20. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Кармянскага раёна. – Мінск, 2003.

21. Памяць гіст. – дакум. хроніка Клімавіцкага раёна. – Мінск, 1995.

22. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Чачэрскага раёна. – Мінск, 2000.

23. Партийное падполье в Белоруссии, 1941–1944: Витебская, Могилевская, Гомельская, Полесская области: страницы воспоминаний: сб. / Ин-т истории АН БССР, Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии; фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. – Минск, 1985.

24. Рудак, А. Д. Экзамен на зрелость / Д. А. Рудак. – Минск, 1981.

25. Филимонов, А. А. В едином боевом строю: о совместных действиях русских, белорусских, украинских, литовских, латышских, молдавских партизан / А. А. Филимонов, А. Д. Титов, Н. И. Эполетов // Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т ист. Беларуси; ред. А. М. Литвин. – Минск, 2005.

Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚

Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением

ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОК