Пытанне легітымнасці ўзяднання Заходняй Беларусі з БССР на савецка-польскіх перамовах, у рашэннях міжнародных канферэнцый i Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1941–1945 гг.)

А. Ф. Вялікі (Мінск)

Міжнародна-прававое замацаванне ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР з’явілася для беларускага народа адным з важнейшых вынікаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Разам з тым падзеі, якія папярэднічалі прызнанню гэтага факта з боку міжнароднай супольнасці, выклікаюць і да сённяшняга дня спрэчкі, ставіцца пад сумнеўнасць легітымнасць прынятых рашэнняў з боку краін антыгітлераўскай кааліцыі, асабліва з боку часткі польскіх гісторыкаў.

Таму важным уяўляецца аналіз рашэнняў міжнародных канферэнцый, асаб-ліва на заключным этапе Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, пазіцыі ААН і двухбаковых савецка-польскіх дагавароў у гэтым пытанні. У гэтай праблеме непарыўна вылучаюцца два моманты: прызнанне факта ўз’яднання

Заходняй Беларуси з БССР і лагічны працяг прызнання – усталяванне савецка-польскай граніцы. Тэта праблема наўпрост закранала нацыянальна-дзяржаў-ныя інтарэсы Беларуси, бо датычыла часткі яе тэрыторьй – Заходняй Беларусі.

Пазіцыя кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэтым пытанні перацярпела тактычныя змены, не закрануўшы стратэгічнай. Яна заключалася ў тым, што I. Сталін на ўсім працягу Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў важнейшай знешнепалітычнай задачай кіраўніцтва СССР лічыў захаванне ў складзе СССР усходніх тэрыторый Польшчы – Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія ўз’ядналіся з СССР у верасні 1939 г., што разглядалася як акт гістарычнай справядлівасці [1, с. 200]. Агрэсія Германіі супраць СССР кардынальна змяніла сітуацыю. Задача разгрому Германіі вымусіла Савецкі Саюз і Полынчу аб’яднацца ў рамках антыгітлераўскай кааліцыі, далучыцца да Атлантычнай хартыі і аднавіць дыпламатычныя адносіны. СССР, падпісаўшы 30 ліпеня 1941 г. з урадам У. Сікорскага Пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін, прызнаў «савецкагерманскія дагаворы 1939 г. адносна тэрытарыяльных перамен у Польшчы страціўшымі сілу» [2, с. 35]. Разам з тым партнёры па антыгітлераўскай кааліцыі і Атлантычнай хартыі парознаму ацэньвалі і разглядалі падпісанае пагадненне, асабліва ў частцы, якая датычыла ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і пасляваеннай заходняй граніцы Савецкага Саюза. Польскія палітычныя сілы, якія групаваліся вакол эмігранцкага ўрада, небеспадстаўна лічылі, што тэта крок на шляху да будучага міжнароднага прызнання граніцы 1939 г. [3, с. 104]. У сваю чаргу, кіраўніцтва Савецкага Саюза расцэньвала артыкул пагаднення, аб «тэрытарыяльных зменах», як «дэнансацыю сваіх палітычных дамоўленасцяў з германскім рэйхам» [3, с. 105] і не адмаўлялася ад набытых тэрыторый. Нават у самыя цяжкія для Савецкага Саюза дні, у час бітвы за Маскву (снежань 1941 г.), I. Сталін не адступаў ад стратэгічнай лініі – захаванне былых усходніх тэрыторый Польшчы ў складзе СССР. Так, абмяркоўваючы ў снежні 1941 г. з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі А. Ідэнам умовы будучага англа-савецкага пагаднення аб ваеннай узаемадапамозе і пасляваенным супрацоўніцтве, I. Сталін дамагаўся згоды Вялікабрытаніі на прызнанне існуючых граніц СССР, што аўтаматычна вяло да прызнання легітымнасці ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Аднак А. Ідэн без згоды парламента не мог пагадзіцца на тэта, таму перамовы перарваліся і 22 снежня ён вярнуўся ў Лондан [4, с. 227].

У 1942 г. пазіцыя I. Сталіна значна ўзмацнілася, што было звязана з паляпшэннем сітуацыі на савецка-германскім фронце. Пры ўзгадненні ўмоў англа-савецкага пагаднення ў маі 1942 г. Сталін жорстка заявіў: «Пытанне аб граніцах ці хутчэй аб гарантыях бяспекі нашых граніц на тым ці іншым участку нашай краіны будзем вырашаць сілай» [3, с. 105].

Аднак Сталін вырашаў гэтую праблему не толькі «сілай», але абапіраўся і выкарыстоўваў аўтарытэт міжнароднай супольнаці. У 1943 г. кіраўніцтва СССР вельмі ўдала выкарыстала Атлантычную хартыю, каб забяспечыць гарантыі імкнення беларускага і ўкраінскага народаў да аб’яднання ў нацыянальных дзяржавах. Так, у сувязі з дэкларацыяй польскага эмігранцкага ўрада ад 25 лютага 1943 г. аб разрыве дыпламатычных адносін з СССР ТАСС 2 сакавіка 1943 г. апублікавала паведамленне, у якім падкрэслівалася, што: «… спасылкі Польскага Урада на Атлантычную хартыю не маюць пад сабой ніякай глебы. Атлантычная хартыя не дае нікому права пасягаць на нацыянальныя правы ўкраінцаў і беларусаў, а наадварот, яна зыходзіць з прынцыпаў прызнання правоў народаў, у тым ліку ўкраінскага і беларускага народаў (на уз’яднанне ў нацыянальных дзяржавах. – А. В.)» [15, с. 4].

Пазіцыя Савецкага Саюза вельмі жорстка і безкампрамісна прагучала на сустрэчы I. Сталіна і пасла польскага эмігранцкага ўрада ў СССР Т. Ромера, якая адбылася 26–27 лютага 1943 г. Адносна ўз’яднання Заходняй Беларусі І Заходняй Украіны Сталін заявіў Ромеру: «… восенню 1939 г. адбылося ўз’яднанне ўкраінскага і ўз’яднанне беларускага народаў. Украінцы і беларусы не палякі. Савецкі Саюз не далучаў да сябе ніякіх польскіх правінцый. Усе польскія правінцыі адышлі да Германіі» [6, с. 61]. Перамога ў Сталінградскай бітве надала I. Сталіну яшчэ большай упэўненасці ў адстойванні пазіцыі аб граніцах 1939 г. Напрыканцы гутаркі з Ромерам ён заявіў: «… у СССР не існуе і не будзе існаваць урад, які б пагадзіўся змяніць граніцу з Польшчай 1939 г. і адарваць ад СССР раёны, уключэнне якіх у Саюз вызначана Канстытуцыяй СССР» [3, с. 123].

На канферэнцыі ў Тэгеране кіраўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дасягнулі дамоўленасці аб заходняй граніцы СССР, за аснову якой была ўзята так званая лінія Керзана. I. Сталін, пасля таго як абгрунтаваў пазіцыю СССР адносна савецка-польскай граніцы, заявіў, што «ўкраінскія землі павінны адысці да Украіны, а беларускія – да Беларусь Савецкі ўрад стаіць на гэтым пункце погляду на гэтую мяжу і лічыць гэта правільным» [7, с. 77]. У выніку перамоў, якія адбыліся на канферэнцыі, была прынята прапанова У. Чэрчыля аб тым, што «ачаг польскай дзяржавы і народа павінен размяшчацца паміж так званай лініяй Керзана і лініяй ракі Одэр» [8, с. 133].

Для прызнання легітымнасці ўз’яднання I. Сталіну неабходна было заручыцца падтрымкай польскага ўрада, які б прызнаў тэты факт. У якасці будучага ўрада Польшчы ён арыентаваўся на левыя сілы ў польскім нацыянальна-вызваленчым руху. 21 ліпеня 1944 г. было абвешчана аб стварэнні Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), які 22 ліпеня 1944 г. звярнуўся з Маніфестам да польскага народа, у якім пацвярджалася імкненне да ўрэгулявання пытання савецка-польскай граніцы па этнічным прынцыпе. Краёва Рада Народова (КРН) і створаны ёю ПКНВ прызналі, што «ўсходняя граніца павінна быць лініяй добрасуседскага сяброўства, а не перашкодай паміж намі і нашымі суседзямі, яна павінна быць урэгулявана згодна з прынцыпам: польскія землі – Польшчы, украінскія, беларускія і літоўскія землі – Савецкай Украіне, Беларусі і Літве»[10, с. 79].

24-26 ліпеня ў Маскве адбыліся перагаворы паміж савецкім урадам і ПКНВ, у ходзе якіх важнейшае месца заняло пытанне аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Полыпчай. У перамовах з польскага боку ўдзельнічалі Э. Асубка-Мараўскі, Б. Дробнер, М. Роля-Жымерскі і С. Котэк-Аграшэўскі. 3 савецкага – I. Сталін, В. Молатаў, А. Вышынскі. 27 ліпеня 1944 г. Молатаў і Асубка-Мараўскі падпісалі пагадненне паміж урадамі СССР і ПКНВ аб савецка-польскай граніцы, за аснову якога была прынята лінія Керзана з адступленнямі ад яе на карысць Польшчы на беларускім участку: «… частку тэрыторыі Белавежскай пушчы на ўчастку Няміраў – Ялаўка, разамешчаную на ўсход ад лініі Керзана, з астаўленнем Нямірава, Гайнаўкі, Белавежа і Ялаўкі на баку Польшчы» [17, с. 327].

Значна складаней сітуацыя выглядала ў адносінах да польскага эмігранцкага урада, які катэгарычна не пагаджаўся на «лінію Керзана» ў якасці савецка-польскай граніцы. Так, перамовы ў Маскве ў кастрычніку 1944 г. з удзелам I. Сталіна, У. Чэрчыля, старшыні эмігранцкага ўрада С. Мікалайчыка і прадстаўнікоў ПКНВ яшчэ раз прадэманстравалі, што Сталін не намераны ісці ні на якія кампрамісы і саступкі эмігранцкаму ўраду ў пытанні граніцы, нягледзячы на пасярэдніцтва У. Чэрчыля [28, с. 436–437]. Калі 15 кастрычніка 1944 г. Мікалайчык паспрабаваў дыскутаваць аб лініі Керзана, то Сталін не толькі не стаў улічваць прыведзеныя аргументы, але «…успыліў, падняўся і дэманстратыўна пакінуў перамовы» [6, с. 65]. Выбар Сталіным партнёраў для перамоў аб будучым дзяржаўным ладзе, граніцах Полынчы быў зроблены на карысць ім жа створанага ПКНВ.

Цвёрдая і прынцыповая пазіцыя савецкага кіраўніцтва знайшла падтрымку французскага боку. Так, напачатку снежня ў Маскве з афіцыйным візітам знаходзіўся глава Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення генерал Ш. де Голь, які 6 снежня 1944 г. у час сустрэчы з I. Сталіным заявіў: «Французскі ўрад не пярэчыць ні супраць усходняй граніцы Полынчы ў такім выглядзе, як яна выказана ў савецкіх дакументах, ні супраць заходняй граніцы Полынчы» [13, с. 169].

Важнейшае значэнне для міжнародна-прававога ўрэгулявання пытання аб савецка-польскай граніцы мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі (4-11 лютага 1945 г.). I. Сталін, выступаючы ў дыскусіі аб граніцах Полынчы, заявіў, што згода савецкага ўрада з лініяй Керзана ў якасці савецка-польскай граніцы – тэта прынцыповая пазіцыя СССР і на большыя саступкі ён не пойдзе. Пасля дыскусій кіраўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі пагадзіліся, што ўсходняя мяжа Полынчы павінна ісці ўздоўж лініі Керзана з адступленнямі ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы [7, с. 87].

Канчаткова савецка-польская граніца была вызначана і замацавана рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.). Міжнародна-прававое прызнанне мяжы паміж СССР і Полыпчай дазволіла гэтым абодвум дзяржавам заключыць замест пагаднення ад 27 ліпеня 1944 г. двухбаковы дагавор аб савецка-польскай граніцы, які 16 жніўня 1945 г. падпісалі намеснік старшыні СНК СССР В. М. Молатаў і старшыня Савета Міністраў Польскай Рэспублікі Э. Асубка-Мараўскі. У дагаворы ўтрымліваліся некаторыя карэктывы адносна дакладнага вызначэння пагранічнай лініі. Канстатавалася адступленне на карысць Польшчы ад лініі Керзана не да 5–8 км, як тэта прадугледжвалася на Крымскай канферэнцьй, а да 30 км. СССР саступіў Польшчы дадаткова тэрыторыю, размешчаную на ўсход ад лініі Керзана да рэк Заходні Буг і Салокія; на поўдзень ад г. Крылоў (на 30 км у глыбіню тэрыторыі УССР), а таксама частку Белавежскай пушчы (на 17 км у глыбіню тэрыторыі БССР). На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 27 жніўня 1945 г. прэзідэнт КРН Б. Берут падкрэсліў, што дзякуючы дагавору ўкраінскае і беларускае насельніцтва ўз’ядноўваецца ў сваіх дзяржавах, а Полынча пазбаўляецца ад ачага пастаяннай занепакоенасці і ўнутраных рознагалоссяў, ператвараецца ў аднанацыянальную дзяржаву [7, с. 88].

Не менш важнае значэнне рашэнні Патсдамскай канферэнцьй мелі і для Беларусь Красамоўна аб гэтым заявіў П. Панамарэнка падчас пасяджэння Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 30 жніўня 1945 г., на якім абмяркоўвалася пытане аб ратыфікацыі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: «Працуючы на канферэнцьй ў Сан-Францыска, наша дэлегацыя сярод ўсіх міжнародных актаў правяла ўстанаўленне заходніх граніц, і такім чынам з пункту гледжання міжнароднага права мы маем юрыдычнае замацаванне ўз’яднання Беларусь Тэта немалаважны факт. У гісторыі ўжо не можа быць звароту да папярэдняга ці перагляду гэтага пытання. Тэта надзвычай важна, таму, што фактычна мы ўз’ядналіся ў 1939 г., але сваю пазіцыю трымалі адкрытай, таму гэта ўяўляла вядомыя нязручнасці. Зараз тэта прызнана ў міжнародным маштабе, тэта лічыцца непарушным фактам. Для Беларусі гэта справа гістарычнага значэння (выдзелена мною. – А. В.)» [14, с. 31].

Крыніцы і літаратура

1. Ладысеў, У. Ф. Паміж Усходам і Захадам. Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917–1939 гг.) / У Ф. Ладысеў, П.І. Брыгадзін. – Мінск, 2003.

2. Знешняя палітыка Беларусі: зб. дак. і матэрыялаў / склад. Н. М. Дзятчык [і інш.]. -Мінск, 2001. – T. 4: Чэрвень 1941 г. – жнівень 1945 г.

3. Носкова, А. Ф. Сталин и Польша. Из рассекреченных документов российских архивов / А. Ф. Носкова // Новая и новейшая история. – 2008. – № 3.

4. Жуков, Ю. Тайны Кремля. Сталин, Молотов, Берия, Маленков / Ю. Жуков. – М., 2000.

5. Илизаров, Б. Польша и поляки в оценках и представлениях Сталина. Между Польшей довоенной и Польшей послевоенной / Б. Илизаров // История и художник. – 2008. – № 1–2 (15–16).

6. Снапкоўскі, У. Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусь 1944–1953 гг. / У. Е. Снапкоўскі; пад рэд. Ю. П. Броўкі. – Мінск, 1977.

7. Парсаданова, В. С. Советско-польские отношения в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945 / В. С. Парсаданова. – М., 1982.

8. Сообщение ТАСС по поводу декларации Польского Правительства от 25 февраля с. г. // Известия. – 1943. – 2 марта.

9. Знешняя палітыка Беларусь зб. дак. і матэрыялаў / склад. У. М. Міхнюк, У. К. Ракашэвіч, А. В. Шарапа, I. Г. Яцкевіч. – Мінск, 2002. – Т. 5 (верасень 1945–1975 г.).

10. Парсаданова, В. С. Советско-польские отношения. 1945–1949 / В. С. Парсаданова. – М., 1990.

11. Ржешевский, О. А. Сталин и Черчилль. Встречи. Беседы. Дискуссии: документы. Комментарии / О. А. Ржешевский; Ин-т всеобщ, истории. – М., 2007.

12. Освобожденная Беларусь: док. и материалы: в 2 кн. – Кн. 2: Январь – декабрь 1945 г. / сост. В. И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2005.

13. Советско-французские отношения во время Великой Отечественной войны, 1941–1945 г.: док. и материалы: в 2 т. – Т. 2: 1944–1945 / М-во иностр. дел СССР. – М., 1983.

14. Вялікі, А. Ф. Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944–1959 гг. / А. Ф. Вялікі; навук. рэд. канд. гіст. навук В. Д. Селяменеў. – Мінск, 2010.