5. СА ЗВАРОТУ ВАЕННАГА САВЕТА 3-ГА БЕЛАРУСКАГА ФРОНТУ ДА ВОЙСК ФРОНТУ Ў СУВЯЗІ З ПАЧАТКАМ БЕЛАРУСКАЙ НАСТУПАЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ

5. СА ЗВАРОТУ ВАЕННАГА САВЕТА 3-ГА БЕЛАРУСКАГА ФРОНТУ ДА ВОЙСК ФРОНТУ Ў СУВЯЗІ З ПАЧАТКАМ БЕЛАРУСКАЙ НАСТУПАЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ

22 чэрвеня 1944 г.

Таварышы чырвонаармейцы, сержанты і афіцэры!

Войскі нашага фронту, выконваючы загад Вярхоўнага Галоўнакамандавання, сёння пераходзяць у рашучае наступленне на ворага.

Краіна ўсклала на нас слаўную і пачэсную задачу – давяршыць разам з усёй Чырвонай Арміяй справу поўнага ачышчэння савецкай зямлі ад гітлераўскай нечысці. Радзіма-маці, савецкі народ… далі нам свяшчэнны загад – наступаць, скрышальна граміць ворага і ісці толькі наперад і наперад!

Доблесныя воіны!

Наперадзе перад вамі зямля шматпакутнай, катаванай фашыстамі Савецкай Беларусі. Фашысцкія вылюдкі здзекваюцца над зняволенымі савецкімі людзьмі, зверскі знішчаюць безабаронных жанчын, старых і дзяцей. У попел і руіны ператварылі фашысты квітнеўшыя гарады і вёскі Беларусі. Яны разбурылі гістарычныя помнікі і паставілі вісельні. Стогне пад фашысцкім прыгнётам родная Беларусь, просіць ратунку ў вас і кліча да бязлітаснай помсты.

Надышоў час суровай расплаты!

Мы ідзем наперад, на вызваленне Савецкай Беларусі. Перамога над ворагам зараз блізкая як ніколі. <…>

Біце ворага без літасці і стомленасці! Помсціце ворагам за ўсё: за нашы разбураныя гарады і вёскі, за забітую маці, бацьку, за зганьбаваную жонку, сястру, нявесту; за расстраляных, спаленых, скалечаных, безабаронных, ні ў чым не вінаватых дзяцей; за таварышоў, што загінулі ў баі. Помсціце фашыстам за кожны дзень перажытых нашым народам пакут і мук. Няхай вашы ўдары будуць імклівымі, дакладнымі і бязлітаснымі.

Наперад, на захад, доблесныя воіны!

Наперад, на вызваленне роднай Беларусі! <…>

ЦАМО РФ, ф. 241, оп. 2656, д. 51, л. 375.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.