9. ТЭЛЕГРАМА КАМАНДУЮЧАГА 2-М БЕЛАРУСКІМ ФРОНТАМ МАРШАЛА САВЕЦКАГА САЮЗА К. К. РАКАСОЎСКАГА І НАЧАЛЬНІКА ШТАБА ФРОНТУ А. М. БАГАЛЮБАВА СТАРШЫНІ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР Н. Я. НАТАЛЕВІЧУ, СТАРШЫНІ СНК БССР П. К. ПАНАМАРЭНКА І САКРАТАРУ ЦК КП(Б)Б М. В. КІСЯЛЁВУ З ПАДЗЯКАЙ ЗА ВІНШАВАННЕ Ў СУВЯ
9. ТЭЛЕГРАМА КАМАНДУЮЧАГА 2-М БЕЛАРУСКІМ ФРОНТАМ МАРШАЛА САВЕЦКАГА САЮЗА К. К. РАКАСОЎСКАГА І НАЧАЛЬНІКА ШТАБА ФРОНТУ А. М. БАГАЛЮБАВА СТАРШЫНІ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР Н. Я. НАТАЛЕВІЧУ, СТАРШЫНІ СНК БССР П. К. ПАНАМАРЭНКА І САКРАТАРУ ЦК КП(Б)Б М. В. КІСЯЛЁВУ З ПАДЗЯКАЙ ЗА ВІНШАВАННЕ Ў СУВЯЗІ З ПЕРАМОГАЙ НАД ГЕРМАНІЯЙ
19 мая 1945 г.
Сардэчна дзякуем за брацкае прывітанне і віншаванне воінаў Другога Беларускага фронту з выпадку нашай перамогі над Германіяй.
Байцы, сержанты, афіцэры і генералы Другога Беларускага фронту з пачуццём асаблівай радасці адзначаюць сваю перамогу над ворагам. З’яўляючыся ўдзельнікамі вызвалення Беларусі, яны прайшлі слаўны баявы шлях ад ракі Проні да Одэра і грамілі гітлераўскую армію на подступах да Берліна.
У дні перамогі прыемна і радасна ўсведамляць, што кроў нашых воінаў, пралітая за свабоду і незалежнасць дарагой айчыны, не прапала дарэмна, ад гэтага часу і назаўсёды наша Радзіма вызвалена ад злейшых яе ворагаў – нямецкіх захопнікаў. У гэтай вялікай барацьбе савецкага народа супроць нямецка-фашысцкіх душагубаў беларускі народ праявіў узоры высокага патрыятызму і глыбокай нянавісці да ворага.
Шырокай хваляй партызанскага руху адказаў немцам беларускі народ на акупацыю сваёй краіны. Народныя мсціўцы Беларусі ўнеслі вялікі ўклад у справу нашай перамогі над ворагам. Зараз беларускі народ разам з усім савецкім народам накіраваў свае сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі, разбуранай нямецкімі акупантамі, і ўжо дабіўся ў гэтай справе вялізарных поспехаў.
Пройдуць годы, наша краіна залечыць свае раны, нанесеныя вайной, але ніколі не будзе забыты вялікі подзвіг савецкага народа і яго Чырвонай Арміі, зламаўшай мацнейшага ворага – фашысцкую Германію і вызваліўшай народы Еўропы ад нямецкага рабства.
Няхай жыве наша свабодная Радзіма!
Няхай жыве наша слаўная Камуністычная партыя бальшавікоў – натхніцель і арганізатар нашай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі!
Няхай жыве наш мудры правадыр і настаўнік Вярхоўны Галоўнакамандуючы Маршал Савецкага Союза таварыш Сталін!
Камандуючы войскамі Другога Беларускага фронту
Маршал Савецкага Саюза
К. Ракасоўскі
Начальнік штаба Другога Беларускага фронту
генерал-палкоўнік
А. Багалюбаў
Звязда. – 1945. – 22 мая.
Данный текст является ознакомительным фрагментом.