5. ТЭКСТ ПРЫСЯГІ БЕЛАРУСКАГА ПАРТЫЗАНА

5. ТЭКСТ ПРЫСЯГІ БЕЛАРУСКАГА ПАРТЫЗАНА

12 мая 1942 г.

Я, грамадзянiн Саюза Савецкiх Сацыялicтычных Рэспублiк, верны сын гераiчнага беларускага народа, прысягаю, што не пашкадую нi сiл, нi самога жьщця для справы вызвалення майго народа ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i катаў i не складу зброi да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкай поганi.

Я клянуся строга i няўхiльна выконваць загады cвaix камандзiраў i начальнiкаў, строга захоўваць воiнскую дысцыплiну i берагчы ваенную тайну.

Я клянуся, за спаленыя гарады i вёскi, за кроў i смерць нашых жонак i дзяцей, бацькоў i мацярэй, за гвалты i здзекi над мaiм народам, жорстка помсцiць ворагу i безупынна, не спыняючыся нi перад чым, заўсёды i ўсюды смела, рашуча, дзёрзка i бязлiтасна знiшчаць нямецкiх акупантаў.

Я клянуся ўсімi шляхамi i сродкамi актыўна дапамагаць Чырвонай Apмii паўсямесна знiшчаць фашысцкiх катаў i тым самым садзейнiчаць хутчэйшаму i канчатковаму разгрому крывавага фашызму.

Я клянуся, што хутчэй загiну ў жорсткiм баi з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям’ю i беларускi народ у рабства крываваму фашызму.

Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад мaiмi таварышамi партызанамi, я замацоўваю ўласнаручным подпicам, – i ад гэтай клятвы не адступлю нiколi.

Калi ж па сваёй слабасцi, трусасцi або па злой волi я парушу сваю прысягу i здраджу iнтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук cвaix таварышаў.

Уласнаручны подпic

Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944). Документы и материалы в трех томах. – Мн., 1967. Т. 1. – С. 176–177.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.