8. ТЭЛЕГРАМА СТАРШЫНІ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР Н. Я. НАТАЛЕВІЧА, СТАРШЫНІ СНК БССР П. К. ПАНАМАРЭНКА І САКРАТАРА ЦК КП(Б)Б М. В. КІСЯЛЁВА КАМАНДУЮЧАМУ 2-М БЕЛАРУСКІМ ФРОНТАМ МАРШАЛУ САВЕЦКАГА САЮЗА К. К. РАКАСОЎСКАМУ І НАЧАЛЬНІКУ ШТАБА ФРОНТУ А. М. БАГАЛЮБАВУ Ў СУВЯЗІ З ПЕРАМОГАЙ НАД ГЕРМАН

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

8. ТЭЛЕГРАМА СТАРШЫНІ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР Н. Я. НАТАЛЕВІЧА, СТАРШЫНІ СНК БССР П. К. ПАНАМАРЭНКА І САКРАТАРА ЦК КП(Б)Б М. В. КІСЯЛЁВА КАМАНДУЮЧАМУ 2-М БЕЛАРУСКІМ ФРОНТАМ МАРШАЛУ САВЕЦКАГА САЮЗА К. К. РАКАСОЎСКАМУ І НАЧАЛЬНІКУ ШТАБА ФРОНТУ А. М. БАГАЛЮБАВУ Ў СУВЯЗІ З ПЕРАМОГАЙ НАД ГЕРМАНІЯЙ

г. Мінск, 16 мая 1945 г.

У дні ўсенароднага таржаства, калі ўвесь свет святкуе перамогу над гітлераўскай Германіяй, Урад БССР і ЦК КП(б)Б ад імені беларускага народа шлюць вам, а таксама ўсім генералам, афіцэрам і байцам 2-га Беларускага фронта палкае бальшавіцкае прывітанне і віншаванні з Перамогай.

Вялікі шлях прарабілі кіруемыя вамі войскі. Ад Сталінграда да цэнтра фашысцкага логава пранеслі вы і вашы баявыя таварышы слаўныя савецкія сцягі. Кіруемыя вамі войскі разграмілі немцаў у Беларусі, Польшчы, ва Усходняй Прусіі і на тэрыторыі Германіі, пабеданосна злучыліся з доблеснымі войскамі нашых саюзнікаў.

Беларускі народ не забудзе вашых подзвігаў і будзе славіць вас у вяках, як верных сыноў бальшавіцкай партыі, як палкаводцаў, якія ўмела выканалі планы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, любімага правадыра таварыша Сталіна.

Слава нашай Вялікай Чырвонай Арміі і яе палкаводцам!

Слава нашай усемагутнай Айчыне!

Слава Вялікаму Вызваліцелю – Маршалу Сталіну!

Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Н. Наталевіч

Старшыня Савета Народных Камісараў Беларускай ССР

П. Панамарэнка

Сакратар Цэнтральнага Камітэта КП(б)Беларусі

М. Кісялёў

Звязда. – 1945. – 16 мая.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.