Акадэмія навук БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: агляд навуковай літаратуры
І. І. Шаўчук (Брэст), Г. У. Карзенка (Мінск)
Гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук айчынная гістарыяграфія з 1940-х гг. надавала пэўную ўвагу. Яна знайшла адлюстраванне ў публікацыях тагачасных прэзідэнтаў акадэміі: аб’ёмістым артыкуле М. I. Грашчанкава «Академия наук Белорусской ССР», змешчаным у зборніку, прысвечаным акадэміям навук саюзных рэспублік [6, 35–72], трох выданнях кнігі В. Ф. Купрэвіча «Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности» (1957, 1958 і 1968 гг.) [18].
Праца па вывучэнні дзейнасці НАН Беларусі актывізавалася і набыла сістэмны характар пасля стварэння па ініцыятыве прэзідэнта акадэміка М. А. Барысевіча, трупы па вывучэнні гісторыі навукі ў складзе Інстытута гісторыі (1973 г., 1980 г. – аддзел, кіраўнік П. Ц. Петрыкаў). Першым значным вынікам навуковых пошукаў яе супрацоўнікаў і вялікага аўтарскага калектыву стала выданне гісторыі Акадэміі навук у 1979 г. [1].
Такім чынам, патрэбы развіцця айчыннай навукі, пільна адчутыя кіраўніком Акадэміі, не толькі знайшлі выйсце ў інстытуалізацыі гісторыка-навуко-вых даследаванняў, але мелі вынікам стварэнне фундаментальнай гісторыі навуковага цэнтру рэспублікі. Працягам гэтых працэсаў стала стварэнне шэрагу прац, прысвечаных асобным установам НАН Беларусі [25]. У большасці іх перыяду Вялікай Айчыннай вайны – лёсу супрацоўнікаў і асноўным накірункам дзейнасці – нададзена толькі фрагментарная ўвага. Гэта заканамерна, паколькі ў невялікіх аб’ёмах, як правіла, юбілейных выданняў, стварыць шырокую панараму ваеннага мінулага ўстаноў наўрад ці магчыма.
Больш падрабязна тэты перыяд апісваецца ў артыкуле М. I. Грашчанкава і, зразумела, кнізе В. Ф. Купрэвіча. Выдзяляецца калектыўная манаграфія, апублікаваная ў 1979 г., дзе асобны трэці раздзел спецыяльна прысвечаны функцыянаванню Акадэміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны («Академия наук в период Великой Отечественной войны») [5, с. 47–58] і пасляваеннага аднаўлення («Академия наук в годы послевоенного восстановления») [19, с. 58–77]. У працы выдзелены наступныя часткі: пачатак вайны і эвакуация акадэмічных падраздзяленняў, прафесійная дзейнасць вучоных у розных арганізацыях савецкага тылу, вызваленне Беларусі і аднаўленне Акадэміі навук. Звернута некаторая ўвага на дзейнасць навукоўцаў у нямецкім тыле і на франтах вайны ў складзе рэгулярных фарміраванняў Чырвонай Арміі. Да безумоўна станоўчага моманту можна аднесці тое, што ўсе падзеі, працоўныя і ваенныя, не безасабовыя, а разглядаюцца праз прызму ўнёску ў навуку і баявыя справы канкрэтных людзей. Такім чынам, выданнем «Академии наук Белорусской ССР» былі закладзены асноўныя накірункі наступнага, больш дэталёвага вывучэння яе гісторыі.
Данный текст является ознакомительным фрагментом.