4. УКАЗ ФЮРЭРА АБ УВЯДЗЕННІ ЦЫВІЛЬНАГА КІРАВАННЯ НА НОВАЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ

4. УКАЗ ФЮРЭРА АБ УВЯДЗЕННІ ЦЫВІЛЬНАГА КІРАВАННЯ НА НОВАЗАНЯТЫХ УСХОДНІХ ТЭРЫТОРЫЯХ

17 ліпеня 1941 г.

І

Цывільнае кіраванне ў акрузе Беласток прымае обер-прэзідэнт правінцыі Усходняя Прусія.

Цывільнае кіраванне на тэрыторыі Галіцыі, якая раней належыла Польшчы, прымае генерал-губернатар.

Тэрыторыя былых свабодных дзяржаў Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама абшар, заселены беларусамі, пераходзяць пад цывільнае кіраванне з падпарадкаваннем рэйхсміністру па занятых усходніх тэрыторыях. Уся тэрыторыя ўтварае рэйхскамісарыят «Остланд», што адпавядае майму ўказу аб кіраванні новазанятымі ўсходнімі тэрыторыямі ад 17 ліпеня 1941 года. Кіраванне малымі ўсходне-прускімі раёнамі, якія маюць мяжу з былой свабоднай дзяржавай Літва, застаецца ў падпарадкаванні оберпрэзідэнта правінцыі Усходняя Прусія.

ІІ

Знешнія межы рэйхскамісарыята Остланд і другіх абазначаных раздзелам І тэрыторый будуць мной вызначацца ў адпаведнасці з ходам ваенных дзеянняў і канчаткова ўстанаўлівацца ў бліжэйшы час. Таксама мной будзе вызначаны канкрэтны час увядзення цывільнага кіравання на тэрыторыі і яе частках, якія акрэслены раздзелам І.

ІІІ

На пасаду рэйхскамісара Остланда я прызначаю гаўляйтэра і обер-прэзідэнта Генрыха Лозэ. Яго рэзідэнцыя знаходзіцца ў Рызе.

Фюрэр

Адольф Гітлер

Начальнік штаба галоўнага камандавання вермахта

Кейтэль

Рэйхсміністр і начальнік імперскай канцылярыі

Д-р Ламерс

ВА-МА. RW 31/132. Bl. 13.

Публикуется впервые.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.