14. АБ ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ (З ДАКЛАДА НАЧАЛЬНІКА ГАЛОЎНАГА АДДЗЕЛА ФРАЙТАГА[26] )

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

14. АБ ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ (З ДАКЛАДА НАЧАЛЬНІКА ГАЛОЎНАГА АДДЗЕЛА ФРАЙТАГА[26])

Гаўляйтэр, спадары!

<…> Адносна сельскагаспадарчага сектара я хачу сказаць толькі аб вытворчасці трох відаў прадукцыі. Папярэдні план збору зерня прадугледжваў нарыхтоўку 140 000 тон, а на сёння зерня нарыхтавана 55 000 тон. Папярэдні план нарыхтоўкі бульбы складаў 29 000 тон, а зараз нарыхтавана толькі 60 % да плана. Папярэдні план нарыхтоўкі мяса прадугледжваў атрыманне 28 000 тон, на сёння ён выкананы толькі на 40 %. Гэта коратка па сельскагаспадарчым сектары. Як мы ведаем, аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі мае свой канкрэтны план нарыхтовак, якім як у першы год, так і зараз – у другі год запланавана атрыманне двух мільёнаў кубаметраў драўніны. У першы год план выканалі на 95 %, а ў гэтым – толькі на 40. Існуе магчымасць выканаць яшчэ 10 % да плану, і калі ўсё будзе добра, дык нават 20 % ад агульнага планавага задання. Наглядным прыкладам гэтаму служыць тое, што ў кастрычніку 1942 г. аддзел лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі забяспечыў перапрацоўку 34 000 пагонных метраў круглага лесу, а ў лютым 1943 г. – 22 000 пагонных метраў.

Аддзел выкарыстання працоўнай сілы мае на ўліку на сённяшні дзень 650 000 рабочых, з якіх 470 000, г. зн. 72 %, заняты ў сельскай гаспадарцы (падкрэслена ў арыгінале. – Склад.).

НАРБ. ф. 370, оп. 1, д. 1262, л. 24–32.

Публикуется впервые.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.